Новости

У студыю «Іквадарт» у Гродне прыйшлі сілавікі. Дырэктар затрыманы

Каля 12.00 25 жніўня ў офіс фірмы «Іквадарт» прыйшлі сілавікі ў экіпіроўцы. Дырэктара студыі Глеба Койпіша вывелі са студыі ў кайданках. Верагодна, ён затрыманы. Кім і па якой справе — пакуль невядома.

Сам Глеб паспеў напісаць «Прыйшлі» ў сваім акаўнце ў Facebook каля 13.30. Яго тэлефон выключаны, тэлефон фірмы перанакіроўвае на галасавую пошту.

Сілавікі таксама канфіскавалі тэхніку і дакументы, паведамляе адзін Telegram-канал.

Глеб Койпіш — дырэктар студыі «Іквадарт», якая ўваходзіць у Топ-10 лепшых вэб-студый Беларусі і працуе з 2004 года. Яму 35, жанаты, двое дзяцей. Койпіш запісаў зварот да ўладаў перад выбарамі-2020. Пасля збіцця 10 жніўня 2020 года Глеб трапіў у траўмапункт. Яму адмовілі ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па гэтым факце.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024