На двух прыпынках у Гродне з’явяцца гандлёвыя павільёны з падзарадкай і Wi-Fi

На прыпынках грамадскага транспарта «вул. Гагарына» і «Упраўленне статыстыкі» на вуліцы Урублеўскага плануюць усталяваць гандлёвыя павільёны з зарадкай для тэлефонаў, Wi-Fi і электронным табло, паведамляе «Вечерний Гродно». Права на арэнду прыпынкаў будуць прапаноўваць на аўкцыёне.

Ідэя забяспечыць прыпынкі электронным табло і гандлёвымі павільёнам належыць Гродзенскай гарадской ЖКГ. Пад гандлёвы павільён будзе вылучана 44 квадратных метра — 30 з якіх павінны адыйсці пад гандлёвы аб’ект, астатнія 14 кв. метраў - пад навес.

Пачатковы кошт, з якога будзе стартаваць гандаль — 186 рублёў. Дата аукцыёна пакуль невядомая.

Калі ў Гродне з’явіліся першыя прыпынкі з Wi-Fi?

Першы прыпынак грамадскага транспарта з Wi-Fi з’явіўся ў Гродне ў кастрычніку 2018 года каля ГЦ «OldCity». Гэта была сумесная інтэрнэт-ініцыятыва «OldCity» і кампаніі МТС. У 2019 годзе пачаў працаваць гандлёвы павільён на прыпынку «вуліца Маладзёжная». У кіёску «Белсаюздрук» быў арганізаваны Wi-Fi, падзарадка для тэлефонаў, кандыцыянер і падлога з падагрэвам.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024