Новости

Палац Радзівілаў у Дзятлаве можна купіць з аўкцыёну за 145 рублёў

145 рублёў або $ 58 просяць за будынак былога палаца ў Дзятлаве. Нежылы двухпавярховы будынак з падвалам і чатырма халоднымі прыбудовамі паспрабуюць прадаць 15 верасня ў Гродне па адрасе вул. 17 верасня, 39.

Плошча будынка — 1527.5 м2. Цяпер ім валодае Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта. Пасля пакупкі ўладальнік атрымае таксама зямельны ўчастак плошчай 0, 4137 га.

Будынак — 1751 года пабудовы. Яго пабудаваў Мікалай Фаўстын Радзівіл на месцы спаленага шведамі драўлянага замка. З 1938 да 2010 года ў ім размяшчалася гарадская стаматалогія.

Месцазнаходжанне Палаца Радзівілаў. Скрыншот Hrodna.life

Аб’ект здаецца ў арэнду на 50 гадоў. Не пазней за тры гады ўладальнік павінен пачаць выкарыстоўваць палац. Калі будзе праводзіцца рэканструкцыя — на працягу пяці гадоў. Уласнік падпіша ахоўныя абавязальніцтвы. Гаворка ідзе аб ахоўнай зоне ліній электраперадачы, водаахоўнай зоне воднага аб’екта і прыбярэжнай паласе воднага аб’екта.

Некалькі разоў аб’ект ужо выстаўляўся на таргі, але ніхто яго не выкупіў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024