Навіны

На «Гродна Азот» зноў спыніўся цэх. Выпуск прадукцыі не спыняўся

Пазапланавае спыненне аддзялення азотнай кіслаты цэха азотнай кіслаты і карбамідна-аміячнай сумесі (АКіКАС) адбылося 4 жніўня каля 15.00. Выпуск прадукцыі не спыняўся. Прычыны спынення высвятляюцца, паведамляе карпаратыўнае выданне прадпрыемства «Гродзенскі хімік».

Пры гэтым кароткачасова павялічыцца ўтрыманне NOx (аксідаў азоту) у адыходзячых газах. Аксід азоту (IV) у складзе NOx надае адыходзячым газам характэрнае чырвона-бурае адценне.

Выкід — у межах дапушчальнасці, сцвярджаюць у «Гродзенскім хіміку». Якасць паветра кантралююць. Пагрозы гораду, экалогіі і жыхарам няма.

АКіКАС таксама няпланава спыняўся 7 ліпеня. Тады пра прычыны спынення не паведамілі.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024