Новости

Сайт і сацсеткі «Бт» прызналі экстрэмісцкімі

Суд прызнаў сайт і сацыяльныя сеткі канала «Б****т» экстрэмісцкімі.

Рашэнне пра гэта прыняў суд Чыгуначнага раёна Гомеля 27 ліпеня. Падставай сталі матэрыялы праверкі ўпраўлення ГУБАЗіК МУС па Гомельскай вобласці, паведамляе прэс-служба МУС. У дакуменце, фота якога размешчана ў канале МУС, пералічаныя сайт тэлеканала, Telegram-канал, профілі ў Facebook, ВКонтакте і Instagram. Пазней, пасля абнаўлення Рэспубліканскага спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў Міністэрства інфармацыі, стала вядома, што забароненае таксама любое выкарыстанне лагатыпа канала, а таксама надпісаў на кірыліцы і лацінцы: «Б****т» і «B****T».

Фота: афіцыйны Telegram-канал МУС

9 ліпеня суд прызнаў экстрэмісцкім Telegram-канал Hrodna.life. Ён больш недаступны. Рэдакцыя стварыла новы канал t.me/hrodnalike, не забаронены і бяспечны для чытачоў і для нас. Акрамя таго ў 2021 годзе за тое, што міліцыя знайшла на сайце матэрыялы аднаго з забароненых Telegram-каналаў, рэдакцыя атрымала штрафы ў 12 600 рублёў, 725 рублёў (галоўнаму рэдактару як фізічнай асобе) і 14 500 рублёў. За гэта ж судзілі і галоўнага рэдактара сайта Newgrodno.by.

З лютага 2021 года пачалі аб’яўляць экстрэмісцкімі многія пратэстныя Telegram-каналы, як рэспубліканскія, так і мясцовыя. Пасля рашэння суда рэсурсы, прызнаныя забароненымі, уносяць у «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» на сайце Міністэрства інфармацыі. За размяшчэнне спасылак на гэтыя каналы, распаўсюджванне і захоўванне інфармацыі (фота, відэа з лагатыпамі каналаў) з іх пагражае адміністрацыйная адказнасць паводле арт. 19.11 КаАП з пакараннем у выглядзе штрафу або арышту.

Для падпісантаў мае значэнне не рашэнне суда, а ўнясенне інфармацыйных матэрыялаў у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Гэта робіць Міністэрства інфармацыі пасля атрымання копіі рашэння суда.

Сама падпіска на уключаныя ў спіс рэсурсы не тоесная захоўванню экстрэмісцкіх матэрыялаў. Тым не менш, падпісантам варта праверыць свае тэлефоны і камп’ютары: у наладах Telegram па змаўчанні вызначана запампоўка медыяфайлаў на прыладу. Як гэта праверыць і як змяніць налады, чытайце тут.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024