У Мінску пачалі судзіць фігурантаў «цукровай справы»

Пачаўся суд па карупцыйнай «цукровай справе». У справе — 10 абвінавачаных. Сярод іх — былыя дырэктары цукровых камбінатаў.

Двое з абвінавачаных знаходзяцца пад хатнім арыштам, астатнія — пад вартай.

Працэс адбываецца ў судзе Завадскога раёна ў Мінску

Паводле следства, з 2006 па студзень 2020 года ў Беларусі і Расіі дзейнічала арганізаваная злачынная група. Яе складалі кіраўнікі цукраперапрацоўчых прадпрыемстваў: дырэктар Гарадзейскага цукровага камбіната Міхаіл Крыштаповіч, дырэктар Слуцкага цукроварафінаднага камбіната Мікалай Прудник, гендырэктар Скідзельскага цукровага камбіната Дзмітрый Ягораў, гендырэктары Жабінкаўскага цукровага завода Андрэй Гладкі і Віктар Міронаў і іншыя асобы, паведамляе «Беларусь Сегодня».

У пачатку 2020 года затрымалі дырэктараў усіх чатырох беларускіх цукровых заводаў. «Цукровая справа» пачалася з таго, што 24 студзеня над Польшчай развярнулі самалёт Мінск-Мюнхен і пасадзілі яго ў Гродне. На борце быў дырэктар Гарадзейскага цукровага камбіната Міхаіл Крыштаповіч. У Гродзенскай вобласці тады затрымалі генеральнага дырэктара Скідзельскага цукровага камбіната Дзмітрыя Ягорава. Затрымалі і Віктара Міронава і Мікалая Прудніка. Былі распачатыя крымінальныя справы па факце давання і атрымання хабару. Справу расследаваў КДБ. У студзені 2021 года яшчэ аднаго з былых кіраўнікоў Скідзельскага цукровага камбіната асудзілі на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за хабар.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024