Навіны

Справу Ірыны Новік аб «экстрэмісцкай інфармацыі» разгледзяць яшчэ раз

Пастанову суда Ленінскага раёна аб штрафе Ірыны Новік адмянілі. Справу разгледзіць у тым жа судзе іншы суддзя. Такі ліст прыйшоў Ірыне Новік 20 ліпеня з Гродзенскага абласнога суда.

«Пастанову суддзі нельга прызнаць законнай, яна падлягае адмене, а справа – накіраванню на новы разгляд», — сказана ў лісце за подпісам суддзі Гродзенскага абласнога суда Віктара Сянько.

Чаму пастанову адмянілі?

Ірына ў скарзе не адмаўляла, што размясціла фота з лагатыпам канала, прызнанага экстрэмісцкім. Але яна адзначыла, што суддзя парушыў яе права на абарону: за дзве гадзіны да суда яе адвакат накіравала ў суд хадайніцтва аб удзеле ў працэсе, але яе не запрасілі на пасяджэнне. Акрамя таго, суддзя прызначыла строгае спагнанне, не ўлічыла нізкі памер яе зарабатнай платы, стан здароўя, час, праведзены ў ІЧУ да разгляду справы, лічыць Ірына.

Суддзя з ёй пагадзіўся. На яго думку, недапушчэнне адваката – гэта істотнае парушэнне нормаў Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Таму пастанову суда варта адмяніць.


Рэдактарку спецпраектаў Hrodna.life Ірыну Новік затрымалі 1 чэрвеня. 3 чэрвеня яе асудзілі на 25 базавых велічынь (725 рублёў) па адміністратыўнай справе нібыта за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Да суда яна знаходзілася ў ІЧУ. Ёй забаранялі сядзець у дзённы час, яна нічога не ела.

Рэдакцыі ж пазней прысудзілі другі штраф па гэтай жа справе. Цяпер ён максімальна магчымы – 14 500 рублёў.

Чытайце таксама: Под сакурой и с принцессой. Ирина Новик — о гродненской тюрьме и «лечебном» голодании на сутках

Пераслед Hrodna.life

Першы суд за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў адбыўся 19 сакавіка. Тады суд Ленінскага раёна прысудзіў рэдактару Hrodna.life Аляксею Шоту штраф у 400 базавых велічынь (11 600 рублёў) — як прадстаўніку арганізацыі – і 25 базавых велічынь (725 рублёў) — як фізічнай асобе. Гродзенскі абласны суд 26 красавіка пакінуў у сіле рашэнне раённага. Выплаціць штраф у 11 600 рублёў у растэрміноўку на шэсць месяцаў рэдакцыі не дазволілі.

18 чэрвеня Hrodna.life прысудзілі другі штраф. Цяпер ён максімальна магчымы — 14 500 рублёў. У рэдакцыі ёсць яшчэ некалькі тыдняў, каб выплаціць яго. Таксама 20 чэрвеня рэдактар атрымаў папярэджанне ад пракурора Гродна Уладзіміра Клішына.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Як гулялі вяселлі 70 гадоў таму? Пакажуць на Лідчыне

Наведвальнікам Бердаўскага цэнтра культуры пакажуць вясельныя прадметы перыяду 1950—1980-х гадоў, піша «Гродзенская праўда». Экспазіцыю сабралі…

12 студзеня 2026

Лідскі музей ператварылі ў савецкую кватэру — паказваюць, як лідчане адзначалі Новы год у 60-я гады

Быт лідчан у савецкія гады візуалізавалі з дапамогай прадметаў той эпохі - тэхнікі, адзення і…

12 студзеня 2026

Літоўскія перавозчыкі не будуць падаваць іск у беларускі суд — не бачаць магчымасці дабіцца праўды

Асацыяцыя літоўскіх перавозчыкаў "Лінава" не плануе звяртацца ў беларускі суд, каб вырашыць праблему з «грузавым…

12 студзеня 2026

“Калі завод устане, запусціць яго будзе немагчыма”. Былы супрацоўнік «Гродна Азот» — пра забастоўку, затрыманне і катаванні ў калоніі

Амапаўцы гналі пратэстуючых рабочых з прахадной «Гродна Азот», а ў калоніі зняволеных мучылі холадам. Былы…

12 студзеня 2026

У Беларусі за карупцыю штогод судзяць 850 кіраўнікоў: кожнага пятага кіраўніка

Да крымінальнай адказнасці за карупцыю штогод прыцягваецца каля 850 службовых асоб, больш за палову з…

11 студзеня 2026

У “Лідскага піва” будзе яшчэ больш беларускай мовы

У 2026 года плануецца запуск новых гатункаў “Лідскага піва” - таксама з камунікацыяй па-беларуску. Гэта…

10 студзеня 2026