Навіны

Фестываль «SunDay» — 2021 не адбудецца, але аўтакаляндар з дзяўчатамі і машынамі выйдзе

Арганізатары фестываля «SunDay» другі год запар адмяняюць падзею. Прычынай адмены ў 2020 годзе быў COVID-19. Сёлета дадалася праблема закрытых межаў.

Фестываль «SunDay». Фота: Hrodna.life

«На наш фестываль прыязжалі госці не толькі з Беларусі, але і з Расіі, Польшчы, Літвы, Украіны. Нажаль, з-за складанасці перасячэння межаў фестываль прыйшлося адмяніць і ў гэтым годзе, — паведаміў Hrodna.life адзін з арганізатараў фестываля Міхаіл Кунцэвіч. — «Мы спадзяемся, што атрымаеццае правесці фестываль у 2022 годзе, бо у нас усё падрыхтавана. Ёсць і праграма, і дамоўленасць з гасцямі».

Негледзячы на адмену фестываля, арганізатары плануюць зрабіць і выпусціць традыцыйны аўтамабільны каляндар.

«Ужо распрацавана канцэпцыя і ёсць дамоўленасць з фатографам. Але не хапае інфападтрымкі. Гэты каляндар выклікае вялікую цікаўнасць у Расіі. Мінулагоднія календары мы не змаглі даставіць за мяжу, бо перадача поштай каштуе вельмі дорага», — распавёў Міхаіл Кунцэвіч.

Штогадовы найбуйнейшы ў Беларусі аўтамабільны фестываль «SunDay» адбываецца ў Гродне з 2010 года. Падзея збірае па некалькі тысячаў аўтааматараў з Беларусі і замежжа. Самы вялікі фестываль адбыўся у 2019 годзе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024