
З новага навучальнага года ў гродзенскай сярдэняй школе №36 (польская школа – заўв. Hrodna.life) адкрыюць першы клас з беларускай мовай навучання. Усе прадметы будуць выкладацца па-беларуску. Польская мова стане прадметам з паглыбленым вывучэннем.
“– На фоне шэрагу недружалюбных крокаў суседніх дзяржаў мы застаемся верныя прынцыпам добрасуседства і павагі да спадчыны ўсіх нацыянальнасцяў, якія пражываюць у нашым горадзе, – адзначылі ў гарвыканкаме. – Разам з тым мы больш пільна зірнулі на пытанне парытэтнасці падыходаў да вывучэння моў нацыянальных меншасцяў, у тым ліку польскай у Гародні і беларускай у Польшчы. Захоўваючы вывучэнне мовы, літаратуры, гісторыі і культуры польскага народа, у далейшым мы будзем планамерна пераходзіць да вывучэння іншых прадметаў у сярэдняй школе №36 на дзяржаўных мовах. А для навучэнцаў 2-11 класаў 36-й школы змяненняў у бягучым годзе не чакаецца” – паведамляе “Гродзенская праўда”.
Улады заўпэўніваюць, што рэформа ў польскай школе ў Гродне не датычыцца вучняў 2-11 класаў. Але гэта не азначае, што працэс дэпаланізацыі навучальнай установы не будзе распаўсюджвацца ў бліжэйшыя часы на старэйшыя класы, піша znadniemna.pl.
Моўнае пытанне ў польскай школе падымалася раней. У красавіку 2017 бацькі змагаліся супраць русіфікацыі школы. У 2014 годзе такое пытанне, паўставала ў сувязі з меркаванымі зменамі ў Кодэксе аб адукацыі, у 2012 – калі ў школе першы раз прапанавалі ствараць рускамоўныя класы.
Існуе польска-беларуская дамоўленасць, паводле якой гэта школа, пабудавана за польскія грошы, павінна выкарыстоўвацца толькі для навучання на польскай мове.
У Гродне дасюль няма ніводнай школы з вывучэннем прадметаў на беларускай мове. А беларускамоўных класаў адзінкі.
На сайце занятасці апублікавалі чатыры вакансіі для кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні. Іх шукаюць у школы…
У Навагрудку на продаж выставілі гатэль "Крокус". Бізнес працуе з 2015 года - цяпер яму…
Кафэ і рэстараны Гродна падрыхтаваліся да масленічнага тыдня, які праходзіць з 16 па 22 лютага.…
Гродзенец Глеб Юр'евіч Рыбчанка 20 лютага папоўніў спіс "экстрэмістаў". Мужчына апынуўся там пасля прысуду Гродзенскага…
З прапановай выдаваць беларусам і ўкраінцам "карту рускага" у Дзярждуме выступіў дэпутат Міхаіл Дзялягін. Ён…
Гендырэктар "Гродна Азот" Ігар Ляшэнка сустрэўся з расійскімі студэнтамі. Студэнтаў здзівіла, што колькасць работнікаў «Гродна…