Новости

У Гродне затрымалі дваіх антыфашыстаў. Іх абвінавацілі ў стварэнні злачыннай арганізацыі

9 чэрвеня ў Telegram-канале, набліжаным да праваахоўных органаў, з’явілася інфармацыя пра затрыманне ў Гродне актывістаў анархісцкага руху, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Размова ідзе аб 24-гадовым Аляксандры Масе і 30-гадовым Артуры Крыштаповічу. Паводле папярэдняй інфармацыі, ім інкрымінуюць арт. 285 КК «Стварэнне злачыннай арганізацыі альбо ўдзел у ёй». Гродзенцаў даставілі ў Мінск, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Бацька Аляксандра Мася пацвердзіў Hrodna.life затрыманне. Аб падрабязнасцях ён абяцаў распавесці пазней.

У Аляксандра на свабодзе засталася цяжарная жонка. Раней ён удзельнічаў у «субкультурным актывізме», быў удзельнікаў незалежнай сцэны, дапамагаў з канцэртамі. Артур займаўся эка-актывізмам. У палітыцы гродзенцы не ўдзельнічалі, распавёў Hrodna.life сябар актывістаў. Паводле яго інфармацыі, быў і трэці затрыманы ў той дзень, але пацвердзіць гэта Hrodna.life не ўдалося.

У цэлым, актывісты жывуць у атмасферы недаверу і страху. На думку крыніцы Hrodna.life, гэта працяг пераследу актывістаў з левымі поглядамі пасля затрымання ў Мінску і Брэсце.

Падзяліцца

Апошнія запісы

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024

Адзін з кіраўнікоў польскага парламента хоча адкрыць закрытую мяжу паміж Гроднам і Беластокам

Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства…

30 красавіка 2024

Мост на Філарэта ў Гродне небяспечны — рух па ім мусілі абмежаваць яшчэ ў мінулым годзе

Мост праз Юрысдыку на вуліцы Філарэта (былая Горкага) ў Гродне чакае капітальны рамонт. У час…

30 красавіка 2024

Затрыманні ў Лідзе, суд за замежную дапамогу, іск да Бондаравай. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе сілавікі затрымалі пяць чалавек. Гродзенку Валерыю Латаш судзілі за атрыманне замежнай дапамогі. Бондарава…

29 красавіка 2024

На Дзень Перамогі ў Гродне праспявае «Любэ». З’явілася праграма на 9 траўня ў Гродне

9 траўня ў Гродне адбудзецца маштабнае святкаванне Дня Перамогі. У 2024 годзе ў Беларусі адзначаюць…

29 красавіка 2024