Новости

Пікет на польска-беларускай мяжы: пратэстоўцы заблакавалі дарогу, Латушка перадаў патрабаванні Саўміну

Пратэстоўцы на чале з палітыкам Паўлам Латушкам пачалі акцыю па блакаванні дарогі ў пункце пропуску «Баброўнікі-Бераставіца» на польска-беларускай мяжы. Акцыя пачалася 8 чэрвеня ў 12:30 паводле польскага часу. На яе сабралася некалькі дзясяткаў чалавек.

Удзельнікі пікету пачалі хадзіць па пешаходным пераходзе, не даючы праехаць аўтамабілям. Кіроўца грузавіка, які першым аказаўся заблакаваным, сказаў Hrodna.life, што разумее сітуацыю і гатовы пачакаць.

Пікет на польска-беларускай мяжы каля пункта пропуску «Баброўнікі-Бераставіца» 8 чэрвеня 2021 г.
Пікет на польска-беларускай мяжы каля пункта пропуску «Баброўнікі-Бераставіца» 8 чэрвеня 2021 г.

Праз дзесяць хвілін пратэстоўцы арганізавалі пяціхвілінны перапынак: за гэты час па дарозе паспела праехаць пяць грузавікоў і адна легкавая машына. Ля дарогі арганізавалі невялікі канцэрт, рыхтавалася прэс-канферэнцыя.

Павал Латушка на прэс-канферэнцыі паказаў патрабаванні ўдзельнікаў пікету да Савету міністраў Беларусі: адмяніць усе абмежаванні на перасячэнне мяжы і забяспечыць грамадзянам Беларусі канстытуцыйнае права свабодна падарожнічаць. Пасля размовы з журналістамі Латушка накіраваўся да пункта пропуску, каб перадаць патрабаванні беларускім памежнікам.

Намётавы мітынг каля мяжы, ініцыяваны камандай Народнага антыкрызіснага кіравання на чале з Паўлам Латушкам, пачаўся 5 чэрвеня. Акцыя ўзгоднена з мясцовымі ўладамі, за яе правядзеннем сочыць паліцыя. Патрабаваньне пікетоўцаў: паскорыць прыняцце Еўрасаюзам санкцый супраць беларускіх уладаў. Таксама яны патрабуюць ад уладаў Беларусі вызвалення палітвязняў і адкрыцця наземных межаў для свабоднага выезду з краіны. Латушка заяўляў, што калі патрабаванні не будуць выкананыя на працягу трох дзён, удзельнікі пачнуць блакаваць рух.

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024