Навіны

17 верасня ў Беларусі зрабілі дзяржаўным святам

Дзень народнага адзінства з’явіцца ў Беларусі. Яго будуць святкаваць 17 верасня. Адпаведны ўказ № 206 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 чэрвеня. Выхадны ў гэты дзень рабіць не плануюць.

«Выбар даты падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці», напісалі ў тэлеграм-канале «Пул першага».

«Гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці», сцвярджае афіцыйны сайт прэзідэнта.

Што адбылося 17 верасня?

17 верасня 1939 года савецкія войскі без абвяшчэння вайны ўвайшлі ў Польшчу, якая на той момант вяла вайну з Германіяй. У выніку да канца месяца Польшча была падзелена паміж СССР і Германіяй паводле таемных пратаколаў да падпісанага 23 жніўня Пакту Молатава-Рыбентропа. Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна былі пазней ўключаны ў склад БССР і УССР адпаведна.

Якія яшчэ даты прапаноўвалі для гэтага свята?

Яшчэ 25 лютага 2021 года беларусам прапанавалі выбраць дату новага дзяржаўнага свята. Было ўсяго два варыянты: 17 верасня (у гэты дзень у 1939 годзе пачаўся вызваленчы паход Чырвонай Арміі, у выніку якога адбылося аб’яднанне Заходняй Беларусі і БССР) і 14 лістапада (у гэты дзень у 1939 годзе на пазачарговай сесіі Вярхоўнага Савета БССР быў падпісаны закон аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі)

Падобнае свята святкуецца ў Расіі з 2005 года. Днём народнага адзінства, які адзначаецца 4 лістапада, замянілі Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. У Беларуси гэты дзень па сёння з’яўляецца святочным.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024