Навіны

«Можа быць, яго збілі». Палітвязень Дзмітрый Фурманаў зноў трапіў у карцэр

26 траўня бацькам Дзмітрыя Фурманава Аляксандру і Вользе адмовілі ў спатканні з сынам. Палітвязню падоўжылі знаходжанне ў карцэры да 1 чэрвеня. Да гэтага Дзмітрый ужо правёў у карцары турмы № 1 Гродна сем сутак.

Абноўлена 31 траўня. Дзмітрый Фурманаў будзе ў карцэры да 8 чэрвеня, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Дазвол на спатканне ад суддзі атрымалі, распавяла ў Facebook дзяўчына Дзмітрыя Вольга Каракіна. 19 траўня спатканне перанеслі па той жа прычыне — знаходжанне ў карцары.

 — Пасля смерці палітвязня Вітольда Ашурка ў карцары мы ўсе вельмі моцна занепакоеныя здароўем Дзімы, бо невядома, што там робяць з палітвязнямі! Катаванні, збіццё, прыніжэнне, псіхатропы, ды ўсё што заўгодна, каб зламаць… <…> Размаўляла цяпер з імі, вельмі страшна чуць, як мама Дзімы рыдае, — напісала Вольга.

«Можа быць, яго збілі»

 — Вельмі трывожна на душы. Такія думкі, што, можа быць, яго так збілі, каб не відаць было. Два спатканні мы ўжо прапусцілі з-за гэтых карцэраў, — сказаў Аляксандр Hrodna.life.

У сярэдзіне траўня Фурманава адправілі ў карцэр пасля таго, як ён прысеў на ложак у неналежны час, а наглядчык напісаў рапарт, што ён ляжаў. Яго выклікалі на прафілактычную гутарку, дзе тлумачэнні Дзмітрыя не сталі слухаць. Пасля гэтага ён замаўчаў у знак пратэсту і атрымаў сем сутак карцару. За што Фурманаў атрымаў карцар другі раз, бацькі не ведаюць.

У карцары абвінавачаны знаходзіцца адзін у камеры, яму нельга чытаць, пісаць і атрымліваць лісты, хадзіць на шпацыр, хадзіць на спатканні. У камеры прыбіраюць ложак і матрац. Як правіла, распавёў Аляксандр, гэтыя камеры размяшчаюцца ў падвале, з-за чаго там холадна і сыра.

«Ён хлопец моцны духам»

З пачатку судовага разбіральніцтва ў студзені, калі абвінавачаных перавезлі ў турму № 1 Гродна, у Дзмітрыя з бацькамі было чатыры спатканні. У асноўным Фурманавы бачаць сына на судовых пасяджэннях. Адвакат паведамляе, што «Дзіма бадзёры, настроены добра, духам не падае, — распавядае бацька. — Мы самі бачым — ён хлопец моцны духам. Ён нас падтрымлівае, не тое, што мы яго. Лісты добрыя піша». Лісты бацькам прыходзяць прыкладна раз у тыдзень — часцей, чым калі ён быў у СІЗА Мінска і Жодзіна. Дзмітрыю жа прыходзяць сотні лістоў ад беларусаў, на якія ён імкнецца адказаць.

 — Мы былі вельмі засмучаныя, таму што два спатканні не атрымлівалася ўбачыць яго. Перадачу перадавалі - не дайшла. Ну, і трывожымся, вядома ж, трывожымся, — распавядае Аляксандр. У мамы Дзмітрыя з — за перажыванняў праблемы з ціскам, яна часта плача. Па словах Аляксандра, Дзмітрый адчувае віну з-за таго, што бацькі ўжо год жывуць «на ўзводзе».

Дзмітрый Фурманаў — палітвязень, які праходзіць абвінавачаным па «справе Ціханоўскага». Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 КК «Удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Па словах пракурора, Фурманаў дапамагаў шукаць Ціханоўскаму саўдзельнікаў за ўзнагароджанне. Пракурор запатрабаваў яму два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. 31 траўня пройдзе апошняе слова абвінавачаных. Шэсць сутак ён і яго дзяўчына Вольга трымалі галадоўку. Улетку 2020 года дзяўчына і мама палітвязня абвяшчалі галадоўку, каб дапамагчы Дзмітрыю.

Чытайце таксама:

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024