Навіны

Гродзенца аштрафавалі за БЧБ-сцяг у акне 12-га паверха. Пра яго паведаміла ў міліцыю неабыякавая пенсіянерка

28-гадовага айцішніка Арцёма Карсека 27 траўня аштрафавалі на 50 базавых велічынь (1400 рублёў) за пікетаванне. Прычынай стаў БЧБ-сцяг у акне кватэры, які ўбачыла пенсіянерка, якая жыве ў прыватным сектары па суседстве, і паведаміла пра гэта ў міліцыю. Справу разглядаў суддзя Віталь Шпак у судзе Кастрычніцкага раёна Гродна.

Арцём Карсека з дзяўчынай жывуць у кватэры на 12-м паверсе на вул. Лідская, 3. 11 красавіка 64-гадовая пенсіянерка Галіна Васільева паведаміла ў міліцыю аб тым, што ў акне яго кватэры вісіць БЧБ-сцяг. У дачыненні да Арцёма пачалі адміністрацыйны працэс па арт. 24.23 КаАП «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў». Акрамя званка Галіны Альфрэдаўны, скаргаў у міліцыю на сцяг Арцёма не паступала.

 — Можа, яна з біноклем ходзіць? — дзівяцца сябры Арцёма. Яны сумняваюцца, што сцяг можна было разгледзець.

На наступны дзень Арцёму патэлефанаваў участковы і паведаміў, што ў дачыненні да яго пачаты адміністрацыйны працэс за сцяг. У той жа дзень на просьбу міліцыянта Арцём зняў і прыйшоў у РАУС для дачы тлумачэнняў. Пазней яму патэлефанавалі яшчэ раз і папрасілі прынесці сцяг.

З’яжджаючы з горада ў адпачынак, Арцём папярэдзіў міліцыі пра гэта. У траўні справу пачалі разглядаць у судзе. На пасяджэнні Арцём хадзіў з зубной шчоткай і зменнай парай бялізны.

Неабыякавая гродзенка ў суд не прыйшла

Справу разгледзелі ў судзе за два дні. У судзе Галіна Альфрэдаўна праходзіла як сведка. 25 траўня адвакат Арцёма прасіла выклікаць яе ў суд, каб растлумачыць, які ў пенсіянеркі зрок і ці магла яна бачыць сцяг. На паседжанне 27 траўня не прыйшла «з-за дрэннага самаадчування».

У судзе зачыталі пратакол апытання, які быў кароткі: «11 красавіка 2021 года праходзіла каля дома № 3 на вул. Лідская ў горадзе Гродна каля 13.20, убачыла на 12-м паверсе сцяг у акне (БЧБ), пра што паведаміла ў міліцыю».

Абаронца: справу трэба спыніць

Абаронца прасіла спыніць адміністрацыйную справу, бо тут няма складу правапарушэння.

 — Сцяг вісеў дома, з боку кватэры, не на балконе — ён фактычна не быў бачны. Калі не задавацца мэтай і не глядзець на 12-ы паверх, людзі, якія не зусім добра бачаць, сцяг нават не разгледзяць, — даказвае абаронца. — Калі ў чалавека гэта для свайго карыстання, калі ён хоча глядзець на палотнішча бел-чырвона-белае — я мяркую, паводле заканадаўства гэта не забаронена.

Суд жа прыйшоў да высновы, што за гэта трэба аштрафаваць на 50 базавых велічынь. Лёс сцяга пакуль невядомы.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024