Горад

Убачыць Гродна з каланчы. Фотарэпартаж Hrodna.life з Музея пажарнай службы

Падчас «Ночы музеяў» 21 траўня 2021 года, у гродзенцаў была рэдкая магчымасць наведаць Музей пажарнай службы і падняцца на каланчу. Рэдакцыя Hrodna.life падрыхтавала фотарэпартаж з вышыні.

У музеі размешчаны экспанаты, прысвечаныя пажарнай службе горада. Манекены прадстаўляюць супрацоўнікаў пажарнай службы рознай эпохі. Іх адзенне і абсталявання для барацьбы з агнём.

Асобная заля прысвечана самаму вялікаму пажару ў гісторыі Гродна, які адбыўся ў 1885 годзе. На макеце можна ўбачыць, як распаўсюджваўся пажар па тэрыторыі горада і як моцна пацярпеў Гродна ад вогнішча.

Тым, хто падымецца па 120 прыступках вежы, адкрыеца панарама горада. Вялікая харальная сінагога, Фарны, Бернардынскі і Францысканскі касцёлы ўзвышаюцца над гарадскімі забудовамі. Усе гарадскія адметнасці - як на далоні. Не бачна толькі пажарнай каланчы.

Чытай таксама: У них — музей, у нас — действительность. Что общего у латвийской тюрьмы 1940-х и современных беларусских изоляторов

Смотрите, как будет выглядеть Музей природы в бывшем ДК текстильщиков (пока только на схеме)

Подвалы Бригитского костёла переделали в музей и место встреч для молодёжи

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024