Людзі і справы

Замест кветак — корм. Гродзенскія матацыклісткі наведалі прытулак для жывёлаў

Удзельніцы гродзенскага байк-руху ў Сусветны дзень матацыклістак 1 траўня наведалі прытулак для жывёлаў арганізацыі «Преданное сердце». Яны прывезлі кармы і вывелі пагуляць сабак.

Гродзенскія матацыклісткі не ўпершыню адзначаюць свята добрымі справамі. Жанчыны неаднаразова наведвалі дзіцячы дом у Панямуні, а таксама дамы сямейнага тыпу. З-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі гэтым разам матацыклісткі вырашылі не рызыкаваць і завіталі ў прытулак «Преданное сердце».

Гродзенскія матацыклісткі ў прытулку для жывёлаў.

«Мы заўсёды спрабуем не абдзяляць увагай прытулак для жывёлаў. Мая дачка Паліна некалькі месяцаў таму ладзіла вяселле. Маладыя папрасілі, каб замест кветак госці дарылі корм для жывёлаў. Такім чынам маладыя завезлі ў прытулак прыкладна 100 кг корму. А нам у падарунак прывезлі сабаку», — распавяла Hrodna.life удзельніца міжнароднага жаночага мотаклуба «Valkyries International Sisterhood» Наталля.

У бліжэйшы час жанчыны плануюць абмеркаваць з кіраўніцтвам прытулка магчымасць завітваць сем’ям, дзе дзеці мараць пра сабаку. Каб дзіцё на гадзіну вывела гуляць жывёлу, адчула адказнасць і атрымала зарад эмоцый.

Наталля — удзельніца міжнароднага жаночага мотаклуба
«Valkyries International Sisterhood».

Гродзенскае грамадскае аб’яднанне абароны жывёлаў «Преданное сердце» існуе з 2011 годда. Гэта некамерцыйная, недзяржаўная арганізацыя. Асноўная мэта — дапамога бядомным жывёлам, скарачэнне іх колькасці шляхам стэрэлізацыі, пошук новых гаспадароў для бадзяжных жывёлаў, прыцягненне ўвагі грамадства да праблемаў безнадзорных жывёлаў і жорсткіх адносінаў да іх.

Раім пачытаць:

Спасли из сугробов: гродненцы помогли волонтерам расчистить заваленный снегом «домик для собак»

«Іх асуджае ўся мота-Беларусь». Гродзенскія байкеры супраць адкрыцця сезону з-за супрацоўніцтва з уладамі

Падзяліцца
Меткі: жывёлы

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024