Навіны

У Сяргея Верамеенкі з Гродна прайшоў ператрус: сілавікі вывезлі цэлы багажнік рэчаў

Каля 16.00 27 сакавіка сілавікі прыйшлі з ператрусам дадому да Сяргея і Вольгі Верамеенкаў. Па якой справе ператрус, пакуль невядома.

Сяргей Верамеенка — гаспадар крамы з нацыянальнай сімволікай «Адметнасць». Сябра руху «Беларуская хрысціянская дэмакратыя». Неаднаразова адбываў адміністрацыйны арышт за ўдзел у мірных акцыях у папярэднія гады. Апошні раз яго асудзілі за ўдзел у акцыі 19 жніўня 2020 года.

Ператрус у Верамеенкаў скончыўся каля 19.20. Відавочцы паведамляюць, што міліцыянты вынеслі з дому цэлы багажнік рэчаў. З Вольгай паехалі ў краму «Адметнасць». Верагодна, там таксама будзе ператрус.

Ператрус у «Адметнасці» скончыўся каля 20.30. Вольгу Верамеенку адвезлі ў Следчы камітэт.

Яе адпусцілі з СК каля 21.30. Яна праходзіць сведкай па справе аб рэабілітацыі нацызму. Падпіску пра неразгалошванне Вольгу даць не прасілі. Верамеенка кажа, што следчыя цікавіліся выставай Алеся Пушкіна ў Гродне.

Ператрус праводзілі 10 чалавек, у тым ліку амапаўцы. З дому канфіскавалі майкі і значкі з Пагоняй, тэлефон і ноўтбук Вольгі, з крамы — некалькі магнітаў.

Сяргей Верамеенка таксама праходзіць сведкам па справе.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці адкрылі для турыстаў 400-гадовае падзямелле. На ўсю Беларусь такіх толькі два

У навагрудскім касцёле Арханёла Міхаіла 27 красавіка ўрачыста адкрылі крыпту імя cвятога Дамініка і біскупа…

28 красавіка 2024

Фантаны ў Гродне ўключаць 30 красавіка. Што ў праграме?

Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…

26 красавіка 2024

Бондарава прайграла суд гродзенскаму сайту — ёй прыйшлося выправіць свой допіс і апраўдацца

Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…

26 красавіка 2024

$ 3700 — за тое, што ледзь не памёр. Электразваршчык спагнаў кампенсацыю пасля падзення на кароўніку — не было абароны

Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…

25 красавіка 2024

Гродзенцы хочуць ведаць, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі: стварылі петыцыю ў гарвыканкам

Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…

25 красавіка 2024

Гродзенскі сайт падаў у суд на Бондараву: абараняе дзелавую рэпутацыю

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…

25 красавіка 2024