Горад

Каляровы горад: глядзіце, як выглядаў Гродна ў 1980-х

Беларускі журналіст Уладзімір Садоўскі падзяліўся на сваёй старонцы ў Facebook каляровымі фатаграфіямі Гродна 1980-х гадоў. Здымкі Гродна ён знайшоў у архіве сям'і Сакіркаў.

«На сайце памяці Віктара Сакіркі былі дыяфільмы. Я ўзяў адтуль асобныя кадры, у тым ліку з відамі Гродна. Я паглядзеў, што мінчане гэтыя здымкі ведалі яшчэ ў 2016 годзе і посцілі ў групах пра Мінск ужо тады», — распавёў Hrodna.life Уладзімір Садоўскі.

Хто такі Віктар Сакірка?


Віктар Сакірка (1939−2018) быў удзельнікам праваабарончага руху ў СССР. У 1980 годзе быў асуджаны за ўдзел у самвыдатаўскіх праектах на тры гады пазбаўлення волі ўмоўна. Апублікаваў кнігу «Сума галасоў прысяжных у пошуку граняў эканамічнай свабоды» (2000 г.). Кадры Гродна 1980-х гадоў паходзяць, мабыць, з яго аматарскай здымкі.

Будынак езуіцкай аптэкі, 1980-я гг.
Адна з цэнтральных вуліц Гродна, 1980-я гг.
Вуліца Ажэшкі, від на аблвыканкам, 1980-я гг.
Лютэранская кірха, 1980-я гг. За савецкім часам там быў архіў.
Одна из центральных улиц Гродно, 1980-е гг.
Від на Стары мост, 1980-я гг.
Від на Стары замак, 1980-я гг.
Брыгіцкі касцёл, 1980-я гг.
Свята-Раства-Багародзічны жаночы манастыр, 1980-я гг. За савецкім часам там быў Музей атэізму.
Фарны касцёл, 1980-я гг.
Від на левы бераг Нёмана, 1980-я гг.
Від на Фарны касцёл з тэрыторыі Каложскай царквы, 1980-я гг.
Від на Бернардынскі касцёл, 1980-я гг.
Рамонт Каложскай царквы, 1980е гг.
Вуліца Савецкая, 1980-я гг.
Вежа Бернардынскага касцёла, 1980-я гг.
Нёман, 1980-я гг.
На тэрыторыі Старога замка, 1980-я гг.
Свята-Раства-Багародзічны жаночы манастыр, 1980-я гг. За савецкім часам там быў Музей атэізму.
Брама Новага замка, 1980-я гг.
Уваход у гісторыка-археалагічны музей, 1980-я гг.
Свята-Раства-Багародзічны жаночы манастыр, 1980-я гг. За савецкім часам там быў Музей атэізму.
Сінагога, 1980-я гг. За савецкім часам там былі мастацкія майстэрні.
Каля Дома афіцэраў, 1980-я гг.
Вид на Неман с замковой горы, 1980-е гг.
Свято-покровский собор, 1980-е гг.
Дом-музей Элизы Ожешко, 1980-е гг.
Вид на Гродно с левого берега Немана, 1980-е гг.
Скульптура Исуса возле входа в Фарный костел, 1980-е гг.
Свято-покровский собор, 1980-е гг.
Улица Молодежная, 1980-е гг.
Вид на Неман, 1980-е гг.
Вид на современный магазин «Ратушный» и Дом купца Муравьерва, 1980-е гг.
Улица Карла Маркса, 1980-е гг.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024