Новости

«Не ведаў пра такі артыкул». Гродзенца асудзілі на два гады абмежавання волі за абразу прэзідэнта

Дзмітрыя Іванова (прозвішча зменена па просьбе героя) асудзілі на два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчыя ўстановы. Папулярная назва такога пакарання — «хатняя хімія». Яго судзілі па арт. 368 КК — «Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

Дзмітрыю 39 гадоў, ён жанаты, працуе ў сферы паслуг — рамантуе грузавыя аўтамабілі. У сярэдзіне жніўня Іваноў, будучы п’яным, патэлефанаваў у міліцыю і падчас размовы дапусціў абразу прэзідэнта. Праз некалькі дзён прыйшоў участковы і ўзяў з яго тлумачэнне. Крымінальную справу завялі паводле арт.369 КК.

Прысуд абвясцілі ў судзе Ленінскага раёна Гродна 6 студзеня. Справу разглядалі на закрытых судовых пасяджэннях. Зміцер не змог расказаць аб разглядзе справы, бо даў падпіску аб неразгалошванні.

Прысуд уступіў у законную сілу, на ўлік Дзмітрыя яшчэ не паставілі. З 19.00 да 6.00 ён павінен знаходзіцца дома і адчыняць дзверы міліцыянтам. Па словах Дзмітрыя, яго лад жыцця «ні кропелькі» не змяніўся. «Як сядзеў дома пасля працы, так і сяджу», — распавёў ён Hrodna.life.

Якія абмежаванні ёсць на «хатняй хіміі»

Асуджаны абавязаны быць працаўладкаваны і не дапускаць пры гэтым парушэнняў працоўнай дысцыпліны і грамадскага парадку. Пасля ўстаноўленага часу асуджаны абавязаны пастаянна знаходзіцца дома, у тым ліку ў выхадныя і святочныя дні. Да яго ў любы час сутак могуць прыйсці з праверкай дадому або на працу. Таксама асуджаным забаронена наведваць месцы масавага адпачынку, забаўляльныя мерапрыемствы, жыллё іншых асоб. Таксама ім нельга ўжываюць спіртныя напоі. Іншыя абмежаванні могуць прымяніць, зыходзячы з асобы асуджанага.

Крыніца: арт 47 Крымінальна-Выканаўчага Кодэкса

Прысуд Дзмітрый абскарджваць не будзе. Шкадуе аб зробленым. «Не ведаў пра такую артыкул. Ведаў бы — у жыцці не зрабіў такую лухту. Але няведанне не вызваляе ад адказнасці».

Як яшчэ жыхароў вобласці пакаралі за абразу ўлады?

23 кастрычніка 2020 года. У Гродне асудзілі Юрыя С. за паведамленне з негатыўнай ацэнкай і ненарматыўнай лексікай у дачыненні да генерал-маёра міліцыі Юрыя Караева, на той момант — міністра ўнутраных спраў. Гродзенца прызналі вінаватым і асудзілі на два гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову.

23 снежня 2020 года. Юрыя Панасюка з Гродна прысудзілі да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову за абразу прэзідэнта. Такое рашэнне вынес суд Ленінскага раёна 23 снежня на закрытым судовым пасяджэнні. Юрыя Панасюка абвінавацілі ў тым, што са жніўня 2019 года па ліпень 2020 ён рабіў ВКонтакте рэпост фота з выявай Аляксандра Лукашэнкі і надпісамі, якія змяшчаюць, па версіі Следчага камітэта, абразу.

29 снежня 2020 года. У Навагрудскім раённым судзе вынеслі прысуд па справе аб масавых беспарадках двум жыхарам Навагрудка: Уладзіміру Гароху і Дзянісу Кірэшчанку. Гароха судзілі яшчэ і за публічную абразу прэзідэнта Беларусі. Прысудзілі: 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму Гароху і 1,5 года калоніі агульнага рэжыму Кірэшчанку.

18 студзеня 2021 года. У судзе Астравецкага раёна мясцовага жыхара асудзілі на год і тры месяцы пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму. Яго асудзілі за пакінутыя восенню 2020 года абразлівыя каментары ў адрас Лукашэнкі і Караева ў Telegram.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024