Новости

Памяшканне «Кубы» прадаюць. Уласнік абяцае дапамагчы пакупніку, калі той захавае бар

У Гродне на аўкцыён выставілі памяшканне бара «Куба» на Калючынскай, 12. Пачатковая цана — 298 750 рублёў без ПДВ.

Плошча памяшкання, выстаўленага на продаж — 99,9 кв. м, цяперашняе прызначэнне — памяшканне грамадскага харчавання. Ці застанецца там бар «Куба», будзе вырашаць новы ўласнік. Дагавор арэнды на аб’ект з цяперашнім арандатарам дзейнічае да 1 сакавіка 2021 года.

«Шкада, што мне не ўдаецца цалкам прысвяціць сябе гэтаму бізнэсу. Я зрабіў для бара ўсё, што мог, але я не рэстаратар», — казаў раней уласнік памяшкання.

Аўкцыён пройдзе 9 лютага ў 12:00 па адрасе пл. Леніна, д. 2/1, актавая зала. Арганізатар — «Гродзенскі цэнтр нерухомасці». Апошні тэрмін падачы дакументаў - 3 лютага, да 17:00.

«Бар дзейны. Новы гаспадар, калі гэта інвестар, можа падоўжыць арэнду або працаваць сам, — распавяла Hrodna.life ўласніца памяшкання, Ганна Солтан. — Калі ён возьме обявязацельства захаваць назву і фармат, усе дэкарацыі і мэблю атрымае бясплатна».

Уласнікі спадзяюцца, што бар патрапіць у добрыя рукі. У такім выпадку яны дапамогуць новаму гаспадару пачаць працу. Тым не менш, на продаж выстаўлены менавіта аб’ект нерухомасці, а не бізнес ці права арэнды, і новы ўласнік будзе мець права змяніць мэтавае прызначэнне памяшкання.

Бар «Куба» існуе ў Гродне сем гадоў. За гэты час ён стаў культавым для многіх гродзенцаў. Праблемы з суседзямі ва ўстановы пачаліся з канца 2017 года. Туды перыядычна выклікалі міліцыю і скардзіліся на шум.

У адной кропцы на Калючынскай, 12, знаходзіліся бары «Cuba», «Cloud» і «Малако» (зачыніўся праз той жа канфлікт у 2019 годзе, зараз там індыйскі рэстаран «Ганга»). У 2019 годзе канфлікт абвастрыўся: некалькі жыхароў з вул. Калючынскай, 12 і дома насупраць напісалі калектыўную скаргу ў Гродзенскі гарвыканкам. Прайшлі праверкі службы МНС, санстанцыі і РАУС. Бару загадалі абмежаваць працу да 23.00 да ліквідацыі недахопаў. Іх выправілі за два тыдні, але праз месяц пасля паўторнай скаргі час працы абмежавалі да 23:00 ужо канчаткова.

Неўзабаве бар зачыніўся, праз некаторы час аднавіў працу з новым арандатарам. Пасля абмежавання часу працы прэтэнзій у суседзяў не было.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024