Навіны

Жыхара Мастоў пачалі судзіць за пудзілы міліцыянераў. Суд зрабілі закрытым

21 студзеня ў Мастоўскім раённым судзе пачаўся разгляд крымінальнай справы мясцовага жыхара Віктара Царыкевіча. Яго пачалі судзіць за пудзілы міліцыянераў, труны з «цынічнымі» надпісамі і малюнкі ў горадзе. Гэта палічылі хуліганствам і абразай прадстаўніка ўлады, піша harodniaspring.org.

Суд пастанавіў праводзіць паседжанні працэсу ў закрытым рэжыме, спаслаўшыся на каранавірус. Вядзе працэс старшыня Мастоўскага раённага суду Віталь Сініла.

Царыкевіча пачалі судзіць па ч.1 і ч.2 арт. 339 КК — Хуліганства і хуліганства, здзейсненае паўторна, арт. 369 КК — Абраза прадстаўніка ўлады. Па першым артыкуле яму пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі, па другім — да трох гадоў абмежавання волі.

Што за справа?

У прыгарадзе Мастоў восенню 2020 года пачалі з’яўляцца пудзілы праваахоўнікаў і труны з «цынічнымі» надпісамі. У гэтым абвінавацілі 38-гадовага гараджаніна, паведамляе прэс-служба МУС. У асноўным пудзілы вывешвалі на аўтобусных прыпынках, а труны размяшчалі ў палях. Таксама мужчына размалёўваў месцы ў горадзе і стэлу пры ўездзе ў горад.

Паводле матэрыялаў справы, ў жніўні 2020 году Віктар Царыкевіч размясціў у Telegram-канале каментар пад фотаздымкам старшыні Мастоўскага райвыканкаму, гэты каментар «прынізіў гонар і годнасць» чыноўніка.

Жыхара Мастоў будуць судзіць за пудзілы міліцыянтаў і труны

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024