Новости

Гродзенца асудзілі на 3,5 гады турмы за кінуты ў мікрааўтобус АМАП бетон. Яго ўзялі пад варту ў зале суда

Сяргея Рымшу асудзілі на 3,5 гады калоніі агульнага рэжыму. Прысуд вынес суддзя Юрый Казакевіч 21 студзеня ў судзе Ленінскага раёна Гродна. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 КК і арт. 364 КК. Сяргея заключылі пад варту ў зале суда. З яго спагналі 375 рублёў на карысць аўтагаспадаркі УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Сяргея абвінавацілі па арт. 364 КК — пагроза гвалту ў адрас супрацоўніка органаў унутраных спраў. А таксама па ч.1. арт. 342 КК — удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. На думку абвінавачання, ён кінуў тры кавалкі бетону ў мікрааўтобус з АМАПам 9 жніўня. Пацярпелымі прызнаныя шэсць супрацоўнікаў АМАП. Пацярпелыя не заявілі іскі аб матэрыяльнай або маральнай шкодзе.

Дзяржабвінаваўца Мікіта Мыслівец раней запытаў 4,5 гады пазбаўлення волі. Ён папрасіў узяць Рымшу пад варту пасля абвяшчэння прысуду ў зале суда. Адвакат настойваў, што гродзенец невінаваты.

«Віну катэгарычна не прызнаю»

 — Высокі суд! Я да гэтага часу, як і многія прысутныя, знаходжуся ў здзіўленні, і нават трохі шакаваны тым, што я ўсё яшчэ застаюся ў ролі абвінавачанага, а не пацярпелага ў выніку фізічных дзеянняў супрацоўнікаў АМАП.

Гродзенцы прыйшлі падтрымаць Сяргея Рымшу 21 студзеня ў судзе Ленінскага раёна. Фота: Алена Кавальчук

Доўга я час ваша займаць не буду. Віну катэгарычна не прызнаю. З абвінавачваннем не згодны. Ніякіх прадметаў, фрагментаў бетону я не кідаў. Пагрозы фізічнага гвалту для супрацоўнікаў не ўяўляў. Сваімі дзеяннямі не натхняў навакольных на ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

У мяне ўсё. Прашу вынесці справядлівае рашэнне, — сказаў Сяргей Рымша ў апошнім слове 21 студзеня.

Парушэнняў у дзеяннях АМАП не знайшлі

Пры затрыманні 9 жніўня Сяргея збілі - разбілі нос і губу. Пасля жорсткага затрымання ён дрэнна чуе на левае вуха, абвастрылася траўма калена. Па факце збіцця Рымша звярнуўся ў Следчы камітэт. Яму 24 лістапада адмовілі ў распачынанні крымінальнай справы.

Абаронца Сяргея будзе абскарджваць рашэнне суда. Рымша будзе знаходзіцца ў СІЗА № 1 Гродна да рашэння абласнога суда.

Чытайце яшчэ:

Падзяліцца
Меткі: законсуды

Апошнія запісы

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024

Адзін з кіраўнікоў польскага парламента хоча адкрыць закрытую мяжу паміж Гроднам і Беластокам

Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства…

30 красавіка 2024

Мост на Філарэта ў Гродне небяспечны — рух па ім мусілі абмежаваць яшчэ ў мінулым годзе

Мост праз Юрысдыку на вуліцы Філарэта (былая Горкага) ў Гродне чакае капітальны рамонт. У час…

30 красавіка 2024