Новости

Сведку па справе збітага АМАПам таксіста ў Гродне абвінавацілі і будуць судзіць

Пасажыра таксі і сябра Аляксея Лапы, якога судзяць за гвалт над АМАПаўцамі, Ігара Лазавіка будуць судзіць па тым жа артыкуле — арт. 364 КК. Пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу.

30-гадовага гродзенца абвінавацілі ў тым, што ён не падпарадкаваўся патрабаванням міліцыянтаў аб разблакоўцы дзвярэй і выхадзе з машыны, а пры прымусовым выманні і затрыманні ўжыў гвалт да супрацоўніка УУС Гродзенскага аблвыканкама: наўмысна нанёс яму не менш за шэсць удараў рукамі і нагамі ў вобласць тулава, верхніх і ніжніх канечнасцяў. Гэта палічылі менш цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі.

Супрацоўніку міліцыі за перыяд часовай непрацаздольнасці выплацілі больш за 1500 рублёў. Пракуратура накіравала ў суд іск аб кампенсацыі шкоды і арыштавала маёмасць абвінавачанага, а пасля кваліфікавалі яго дзеянні па арт.364 КК.

Гродзенец знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.

Што вядома пра справу?

Таксіст Аляксей Лапа 11 жніўня катаўся з трыма сябрамі па горадзе, у акцыі пратэсту яны не ўдзельнічалі. На вул. Савецкіх пагранічнікаў сябры выйшлі папаліць, затым селі ў аўтамабіль. Некалькі АМАПаўцаў пачалі біць па машыне. Аляксей спалохаўся і пачаў з’язджаць, АМАПавец рушыў да капота і атрымаў пару сінякоў. Праз некалькі хвілін сяброў жорстка затрымалі - трое з чацвярых трапілі ў бальніцу з траўмамі. 5 лістапада Аляксея пачалі судзіць па арт. 364 — Гвалт ці пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў. Яму пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Во время протестов ОМОНовец напал на таксиста в Гродно и пострадал. Избитого гродненца могут посадить

В Гродно начали судить таксиста, которого избил ОМОН. Пострадавших двое, у одного — несколько синяков

«Удар дубинкой — требование остановки». Потерпевшие и свидетели из ОМОН выступили по делу избитого таксиста

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024