Новости

Успомніце, як усё пачыналася: 9 жніўня ў Гродне на відэа з дрона

У рэдакцыю Hrodna.life трапіла відэа, знятае з дрона ўвечары 9 жніўня 2020 года. Відэа ахоплівае падзеі з 20.30 да 21.00. Тады міліцыя ў экіпіроўцы ачапіла Савецкую плошчу і пачала затрымліваць людзей. Скончыўся вечар ужываннем газу і збіццём затрыманых.

Што адбылося ў Гродне 9 жніўня?

Каля 20.30 на Савецкай плошчы сабралася каля 100 чалавек, людзі стаялі малымі групамі. Праз 15 хвілін на плошчы было ўжо некалькі сотняў чалавек, яны пачалі пляскаць. Каля 21.00 прыехалі аўтазакі, з якіх выгрузілася міліцыя ў экіпіроўцы. Міліцыя адціснула большасць людзей на адрэзку ад крамы «Ратушны» да драмтэатра. Затрымалі каля 10 чалавек, у тым ліку — пяць журналістаў.

Вечер после выборов президента: онлайн из Гродно

Што можна ўбачыць на відэа?

Каля «Ратушнага» — два аўтазакі, міліцэйскі аўтамабіль, крыху далей-мікрааўтобус з таніраваным шклом. Аўтазак, мікрааўтобусы і іншы спецтранспарт таксама спыніўся на вул. Кастрычніцкай, дзе пазней іх будуць бачыць кожную нядзелю цягам некалькіх месяцаў. Яшчэ адзін аўтазак і два мікрааўтобусы прыехалі да «Ратушнага» па плошчы, перад ім ішлі каля 30 сілавікоў. Яшчэ 30 сілавікоў стаіць ля клумбы. Гараджане сыходзяць з плошчы да вул. Савецкай і прыпынку на Кастрычніцкай. Некалькі дзясяткаў чалавек засталіся на плошчы і сядзелі на лаўках. Прыкладна 90 сілавікоў сталі ў ланцуг ля ўваходу на плошчу. На вул. Кастрычніцкую пад’ехаў пяты аўтазак. Яшчэ частка людзей сышла з плошчы. Адзін з аўтазакаў і два мікрааўтобусы зноў заехалі на Савецкую плошчу праз ланцуг сілавікоў.

Праз паўтары хвіліны сілавікі падзяліліся. Чалавек 20 слухалі каманду ад трох чалавек (верагодна, начальства), 40 сілавікоў сталі каля сквера на Савецкай плошчы і пайшлі ў бок драмтэатры ў суправаджэнні аўтазака і чатырох мікрааўтобусаў. 10 сілавікоў пайшлі да лавак і пачалі затрымліваць тых, што сядзяць на іх.

Затрыманні

Два сілавікі падышлі да гараджана і пачалі весці яго ў аўтазак. Гродзенец у белым падбег да аўтазака, сілавікі яго груба адштурхнулі, завязалася бойка, чалавека спрабавалі схапіць. Аднаго гродзенца чатыры сілавікі літаральна вынеслі з боку сквера і пасадзілі ў аўтазак.

Сілавікі падбягалі да лавак і выхоплівалі выпадковых людзей. Некаторыя затрыманні праходзілі з ужываннем сілы. Некаторыя затрыманыя самі спакойна ішлі ў мікрааўтобусы і аўтазакі, што пад’язджалі.

Што адбылося пазней?

Гродзенцы збіраліся ў розных месцах горада — на плошчы Савецкай, каля чыгуначнага вакзала, каля выбарчых участкаў. Каля 23.00 затрыманні працягваліся. Толькі ў Кастрычніцкі РАУС даставілі 200 чалавек.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024