Новости

У Лідзе перакрылі рэйкі бетонным слупам. З ім сутыкнуўся пасажырскі цягнік

У Лідзе бетонным слупам перакрылі чыгуначныя шляхі, з імі сутыкнуўся пасажырскі цягнік. Гэтак жа былі перакрытыя рэйкі на шляху руху таварнага цягніка. Распачата крымінальная справа, паведамляе Следчы камітэт.

Па дадзеных следства, позна ўвечары 29 снежня хтосьці перакрыў бетонным слупам чыгуначныя шляхі ў Лідзе. Машыніст пасажырскага цягніка «Гродна — Гомель» убачыў перашкоду і пачаў тармазіць, але не змог пазбегнуць сутыкнення. Пасажыры не пацярпелі. Праз некаторы час цягнік паехаў па сваім маршруце.

Такім жа спосабам у Лідзе перакрылі чыгуначныя шляхі ў гродзенскім кірунку, дзе ехаў таварны цягнік.

Па дадзеным факце ўзбуджаная крымінальная справа паводле часткі 1 артыкула 309 (Наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць шляхоў спалучэння) Крымінальнага кодэкса. Гэтая частка артыкула прадугледжвае штраф, або арышт, або абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024