Пракуратура Ашмянскага раёну накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да 55-гадовага мясцовага жыхара. Мужчыне інкрымінаваныя падбухторванне да акта тэрарызму, незаконныя набыццё, захоўванне боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, а таксама знішчэнне афіцыйных дакументаў, паведамілі БЕЛТА ў службе інфармацыі пракуратуры Гродзенскай вобласці.
У кастрычніку мужчына ў адным з чатаў у Telegram заклікаў да падпалу пракуратуры Ашмянскага раёна і пашкоджання будынка КДБ з дапамогай кактэйляў Молатава. У той жа дзень у гэтым жа чаце ён заклікаў таксама спальваць машыны супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.
Пазней абвінавачаны спрабаваў перашкаджаць расследаванню крымінальнай справы. У прыватнасці, ён разарваў пастанову следчага аб правядзенні ператрусу ў яго жыллі.
«Між тым падчас ператрусу супрацоўнікі органаў унутраных спраў выявілі і канфіскавалі боепрыпасы і выбуховыя рэчывы, якія належалі яму», — распавялі ў пракуратуры.
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…