Навіны

«Мы шакаваныя». Гродзенскую этнакраму «Цудоўня» пазбаўляюць памяшкання

З гродзенскай этнакрамай «Цудоўня» разрываюць дамову арэнды. Пра гэта ўласніку стала вядома ўвечары 3 снежня. З 4 снежня крама прыпыняе працу.

«Цудоўня» часова пераходзіць у анлайнавы гандаль, расказаў Hrodna.life яе супрацоўнік Антон Шаранкевіч. «Шчыра пакуль самі не ўсвядамляем што і як далей», — кажа ён. «Мы шакаваны такімі навінамі», — напісаў ён у Facebook. Уласнік плануе канусльтавацца з юрыстам.

«Цудоўня», як і многія гарадскія ўстановы, не працавала 26 кастрычніка ў знак салідарнасці з абвешчанай агульнабеларускай забастоўкай. Пасля гэтага ў памяшканне зачасцілі праверкі МНС і Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Яшчэ раней, у верасні, з увахода ў краму двойчы на адзін дзень канфіскоўвалі бела-чырвона-белы сцяг — нібыта па просьбе грамадзян.



Гэта трэцяе памяшканне, якое займае крама за час свайго існавання. На Кірава, 3, як і раней на Вялікай Траецкай, «Цудоўня» дзеліць памяшканне з крамай-клубам настольных гульняў «Кубік» і крамай мэблі з масіва «33 камоды». Дамову арэнды разрываюць толькі з «Цудоўняй», яе кампаньёны застаюцца на сваім месцы.

«Цудоўня» існуе з траўня 2015 года. Асноўны кірунак дзейнасці - гандаль рамеснымі вырабамі ў нацыянальным стылі, адзеннем, беларускімі кнігамі. Ад часу заснавання «Цудоўня» актыўна займалася папулярызацыяй беларускай культуры. На пляцоўцы крамы праходзілі гістарычныя і культуралагічныя лекцыі, прэзентацыі кніг, майстар-класы, выступы музыкаў ды іншыя мерапрыемствы.

Чытайце таксама: Бизнес в Гродно-2020: коронавирус ударил сильно, проверки добивают выживших

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024