У 37-гадовага мужчыны, які 3 лістапада разбіў пяць аўтамабіляў каля Кастрычніцкага РАУС Гродна пры ператрусе дома знайшлі і канфіскавалі рэчыва расліннага паходжання. Побач са скруткам таксама ляжалі два корпусы ад ручак з нагарам, паведамілі ў Следчым камітэце.
Гэта сумесь асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў для курэння. На канфіскаваных карпусах ручак таксама маюцца следавыя колькасці псіхатропу, выявілі судовыя эксперты.
Акрамя хуліганства, у дачыненні да гродзенца распачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 328 КК (незаконны абарот псіхатропных рэчываў). Па гэтым артыкуле яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі. Мужчыну заключылі пад варту. Раней яго неаднаразова прыцягвалі да крымінальнай адказнасці.
Выпил, почитал новости и битой разбил пять автомобилей
На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…
Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…
Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…
Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…
Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…