Навіны

Дзевяць навагодніх елак і 86 000 лямпачак. Калі Гродна ўпрыгожаць да Новага года

На плошчы Леніна ўсталююць новыя канструкцыі “Аркада”, “Свечка”, “Бык”, у парку Жылібера павялічаць святочную зону да пешаходнага моста на вул. Леніна, на Савецкай плошчы адкрыюць кірмаш на ўсе святы, паведаміў grodnonews.by дырэктар прадпрыемства “Гарсвятло” Алег Дабравольскі.

800 елак плануюць закупіць у лясгасах.

300 елак будзе налічваць галоўная ёлка на плошчы Леніна, упрыгожаная амаль 200 цацкамі і святлодынамічнымі гірляндамі. 120 навагодніх елак ўвойдзе ў малыя канструкцыі.

9 навагодніх елак з гірляндамі плануе ўсталяваць “Гарсвятло” на плошчах Леніна і Савецкай, вуліцах Дзяржынскага, Ліможа, Кабяка, Урублеўскага, на праспекце Касманаўтаў у раёне аўтавакзала, у мікрараёнах Альшанка і Пагараны-Кашэўнікі. У Альшанцы сваю ёлку паставіць гандлёвая кампанія “Санта”, на вуліцы Гарнавых – абласная філармонія. Гандлёвы цэнтр “Карона” на праспекце Касманаўтаў таксама плануе ўсталяваць ёлку на паркоўцы аўтамабіляў. Навагодняя ёлка ў новым мікрараёне Грандзічы-2 на цяперашні Новы год не запланавана, паколькі не сфарміраваны яго цэнтр, затое ў наступным годзе, па словах Алега Дабравольскага, навагодняя ёлка там будзе.

86 000 лямпачак плануецца запаліць на свяце. Для ўпрыгожвання горада выкарыстоўваюць 88 святладыёдных і святладынамічных канструкцый. Працягласць упрыгожванняў ў выглядзе гірлянд, святлодыедных расцяжак, улічваючы навагоднія ёлкі і святлодынамічныя канструкцыі, складзе 14 860 пагонных метраў.

Да 7 снежня Гродна будзе цалкам упрыгожаны да святаў, паведамляе “Гродна Плюс”. У апошнія дні лістапада пачнецца ўстаноўка елак. Цяпер работнікі «Гарсвятло» развозяць канструкцыі да месцаў ўстаноўкі.

Канструкцыі “Пірамід” з’явяцца на кальцавых развязках горада ў раёне праспекта Касманаўтаў, вуліц Славінскага, Таўлая і на Фортах, «Фігуры анёлаў» — на вуліцах Суворава і Дзяржынскага. Кальцавая развязка на вуліцы Гарнавых будзе падсветленая святлодыёднымі гірляндамі, размешчанымі на апорах вонкавага асвятлення. А ратонда на вуліцы Дарвіна ўпрыгожыцца святладыёдным дюралайтом і гірляндамі стрынг-лайт. Уезд у горад з боку М6 таксама ўпрыгожаць святладыёднымі канструкцыямі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

“Што ў 2020 рабілі?”. Беларуска ехала на радзіму і трапіла ў ІЧУ – ёй раяць не вяртацца

Пасля сямі гадоў жыцця ў Польшчы беларуска вырашыла з'ездзіць на радзіму. Дзяўчыну даглядзелі і дапыталі…

3 лютага 2026

Падрадчык у Гродне “пераацаніў” пасадку дрэў — умяшаліся ўлады

Камітэт дзяржкантролю выявіў, што некаторыя падрадчыкі ў Гродне завышалі кошт сваіх работ. Напрыклад, пры будаўніцтве…

3 лютага 2026

Мясцовыя ўлады хочуць “разгрузіць” Грандзічы — магчыма, пусцяць дадатковыя рэйсы

Арганізацыю дарожнага руху ў Гродне абмеркавалі падчас нарады ў гарвыканкаме з кіраўнікамі структурных падраздзяленняў, гарадскіх…

3 лютага 2026

Гродзенскі піўзавод адкрыюць восенню

Будынак будзе працаваць як шматфункцыянальны турыстычны цэнтр. У комплексе размесцяць міні-бровар, музей піва, рэстараны, пабы,…

2 лютага 2026

Гроднажылбуд хоча пабудаваць на вуліцы Вясенняй «Зорку Смерці»

Забудоўшчык апублікаваў план шматкватэрнай жылой забудовы ў раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй у Гродне. Дзесяціпавярховы…

2 лютага 2026

“Няўжо ягадка змерзне?” Бацькі ў Беларусі спрачаюцца з-за дазволу Мінадукацыі прапусціць школьныя заняткі

Белгідрамет паведаміў аб рэкордных маразах — у ноч на 2 лютага была самая халодная ноч…

2 лютага 2026