Навіны

Уладзімір Каранік ў гродзенскім медуніверсітэце: акцыі у пазавучэбны час — гэта парушэнне

9 лістапада старшыня абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Каранік правёў сустрэчу ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. Студэнты задалі пытанні аб грамадска-палітычнай абстаноўцы ў краіне, аб каранавіруснай інфекцыі, пра вучобу і працу студэнтаў-медыкаў, паведамляе сайт універсітэта.

Аб адлічэнні студэнтаў

Уладзімір Каранік падкрэсліў, што студэнтаў адлічваюць не за наяўнасць палітычных поглядаў, а за дзеянні, якія супярэчаць заканадаўству альбо ўнутранаму распарадку ўніверсітэта. У прыватнасці, парушэннем палічылі правядзенне акцый нават у пазавучэбны час, які парушае Закон Аб масавых мерапрыемствах альбо правілы ўнутранага распарадку ВНУ.

Пра сітуацыю ў краіне, мітынгі і дыялог

Уладзімір Каранік нагадаў студэнтам пра дыялог і данясенне альтэрнатыўных меркаванняў мірным і законным шляхам: падача заяўкі на правядзенне мерапрыемства, удзел у дыялогавых пляцоўках, асвятленне пазіцыі ў рамках зарэгістраванай палітычнай партыі альбо грамадскага аб’яднання. Калі гродзенцы ў верасні і кастрычніку спрабавалі атрымаць дазвол на мітынг, ім адмовілі ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй.

— Трэба думаць аб тым, што будзе далей, прагназаваць кожны момант. Прыйшоў час вывераных выразных крокаў. Свет стаў больш дынамічным, цяпер трэба вырашаць пытанні хутчэй, але пры гэтым не ламаць бяздумна тое, што ўжо было створана, — сказаў Каранік.

Аб каранавірусе

Рэктар ГрДМУ і старшыня аблвыканкама адзначылі, што студэнты, якія працавалі ў пандэмію, будуць адзначаны, калі ўзнікне пытанне па сярэдняму балу пры размеркаванні.

Акрамя працуючых у паліклініках ёсць рэзерв у 100 чалавек, які будзе задзейнічаны пры неабходнасці для дапамогі медыкам пры працы з пацыентамі з каранавіруснай інфекцыяй.

Аб развіцці Гродзенскай вобласці

Уладзімір Каранік распавёў студэнтам аб прыярытэтных накірунках развіцця Гродзенскай вобласці:

  • мадэрнізацыя існуючых вытворчасцяў,
  • запуск новых,
  • рашэнне пытання аб узмацненні перапрацоўчай вытворчасці,
  • выманне карысных рэсурсаў, якія прыносяць прыбытак, з сельскагаспадарчай дзейнасці,
  • стварэнне новых лагістычных маршрутаў у рэгіёне,
  • развіццё ўнутранага і знешняга турызму,
  • развіццё веларуху ў Гродна і забеспячэнне бяспекі для аматараў велапрагулак і пешаходаў.

Па выніках сустрэчы на базе ГрГМУ створаць тэматычныя дыялогавыя пляцоўкі, дзе кожная сустрэча будзе накіравана на абмеркаванне і вырашэнне актуальных і праблемных для будучых медыкаў пытанняў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024