Новости

На «Гродна-Азот» спыніўся адзін з цэхаў. Што адбылося

Раніцай 9 лістапада ў сеціве з’явілася інфармацыя аб праблемах на «Гродна Азот», а менавіта — спыненні цэха «Аміяк-4». Ноччу над цэхам гарэў факел.

На прадпрыемстве пацвердзілі спыненне цэха. Гэта адбылася ў 05:30. Праз праблемы ў тэхналагічным працэсе аддзялення ачысткі канвертаванага газу спыніўся кампрэсар сінтэз-газу ў цэху «Аміяк-4» са скідам АВС (азотна-вадароднай сумесі) на факел.

«У цяперашні час вядуцца працы па наладжванні тэхналагічнага працэсу і далейшага пуску цэха ў працу. Пагрозы гораду, экалогіі, жыхарам і работнікам прадпрыемства няма», — падкрэсліла афіцыйнае выданне прадпрыемства.

Рамонтныя работы ў цэху «Аміяк-4» адбываліся з 18 верасня цягам 25 сутак.

Што адбываецца на «Азоце»

Раніцай 26 кастрычніка некаторыя работнікі «Азота» падтрымалі агульнанацыянальны страйк. Ля прахадной «Гродна Азот» сабраліся каля сотні чалавек: рабочыя і гараджане, якія прыехалі іх падтрымаць. Рабочыя двух цэхаў адмовіліся прымаць змены. Сілавікі затрымалі 32 чалавекі. Рабочыя распавядалі пра пагрозы і абразы з боку сілавікоў. Частка работнікаў працягваюць страйкаваць да гэтага часу, ёсць няпоўныя змены.


«Администрация в заложниках, они не остановят завод». «Азотовец» — о забастовке, задержаниях и зарплате


Цяпер актывісты «Гродна Азоту» пры падтрымцы ініцыятывы «Честные люди» збіраюць заявы ад тых, хто хацеў бы далучыцца да стачкі, але баіцца рабіць гэта публічна з-за невялікай колькасці чалавек у ёй. Завадчане могуць адпраўляць свае заявы праз спецыяльны чат-бот да 10 лістапада. Калі да гэтай даты такіх заяў будзе 500 і больш, прадстаўнікі страйкаму звяжуцца з ахвочымі і дапамогуць ім з уступленнем, калі менш, то заявы «будуць цалкам выдалены з сістэмы, і ніхто пра іх не даведаецца».

Тым не менш некаторыя завадчане адразу аб’яўляюць аб уступленні ў стачку. За апошнія чатыры дні такіх было трое. Некаторых ужо звольнілі.

На прадпрыемстве ў некаторых цэхах абвастраецца сітуацыя з кадрамі: змены ўкамплектаваныя не цалкам. Пра гэта кажуць і самі работнікі, і кіраўніцтва завода. Аднак другія недахоп людзей на зменах звязваюць у першую чаргу з эпідэміяй каронавіруса, маўляў, многія на бальнічным.


«Нафтан» прислал сменщиков на Гродно Азот «из-за сложной эпидимеологической ситуации«


Замену работнікаў «Гродна Азота», якія ў стачцы, шукалі на Гомельскім хімзаводзе, на «Могилевхимволокне» і на «Нафтане». Паводле стачкама, адміністрацыя звярталася і да былых работнікаў прадпрыемства. У стачкаме неаднаразова выказвалі асцярогу, што з-за недахопу кваліфікаваных работнікаў могуць з’явіцца праблемы ў працы прадпрыемства і ў выпадку аварыйнай сітуацыі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024