Навіны

У Гродне затрымалі пілота квадракоптара, які падымаў БЧБ-сцяг

1 лістапада каля 15:00 супрацоўнікі міліцыі перахапілі квадракоптар, які лётаў з бел-чырвона-белым сцягам на вул. Савецкая. Пілота затрымалі. Ім аказаўся кіраўнік аднаго з прыватных прадпрыемстваў, на акцыях пратэсту ён не з’яўляўся.

1 лістапада мужчына запускаў сваю тэхніку, знаходзячыся каля Нёмана на вуліцы Леванабярэжная. Ён быў затрыманы ў момант пасадкі квадракоптара.

— Паглядзеў у інтэрнэце, як лётаюць з сцягам, хацеў праверыць грузападымальнасць — ці падыме мой (квадракоптар — Hrodna.life) такі ж сцяг, – патлумачыў мужчына.

Гродзенец казаў, што вылецеў са сцягам першы раз. Міліцыя выявіла, што гэты ж квадракоптар лётаў над вуліцай Савецкая 25 кастрычніка. Цяпер праводзіцца праверка па факце палёту падобнай прылады ў раёне ААТ “Гродна Азот”.

У дачыненні да мужчыны склалі адміністрацыйныя пратаколы за парушэнні правілаў пікетавання. У Гродне і вобласці маецца пералік месцаў, дзе забароненыя палёты любых лятальных сродкаў у мэтах бяспекі. Сюды ўваходзіць і тэрыторыя каля ААТ “Гродна Азот”.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У «Гроднаэнерга» прызначылі новага гендырэктара. Папярэдні быў затрыманы

У «Гроднаэнерга» новы гендырэктар. Ім стаў Андрэй Шэршань. Папярэдні кіраўнік энергапрадпрыемства горада раптоўна знік з…

4 лютага 2026

У Германіі затрымалі дэпутата, у якога на плантацыі цыбулі пад Лідай працавалі зняволеныя

Дэпутата ад папулісцкай партыі «Альтэрнатыва для Германіі» (AfD) Ёрга Дорнаў затрымалі 4 лютага падчас пасяджэння…

4 лютага 2026

«Нехта ў дзяцінстве марыў пра ўласную чыгунку». У Лідзе прадалі ўчастак чыгуначнай лініі ў прамзоне

У Лідзе на аўкцыёне прадалі ўчастак чыгункі ў прамысловай зоне. Падчас таргоў цана вырасла амаль…

4 лютага 2026

Стрэлы гунаў, візантыйскія амфары і кулі 1812 года: што знайшлі археолагі ў Гальшанах

У Ашмянскім краязнаўчым музеі адкрылася выстава «У пошуках страчанага часам», дзе сабраны сотні прадметаў розных…

4 лютага 2026

Крэмацыя і жывёламагільнікі: як у Беларусі правільна пахаваць гадаванца?

У Беларусі забаронена самастойна займацца пахаваннем хатніх жывёл, у тым ліку ў лесе, на лецішчы…

3 лютага 2026

Баксёр-эмігрант з Ліды абверг словы польскіх калег — цяпер трэніруецца ў Дубаі

На мінулым тыдні польскае медыя TVP Sport напісала пра баксёра з Ліды Яўгена Макарчука. У…

3 лютага 2026