Навіны

УУС: затрыманых у Гродне ў нядзелю адпусцілі пасля прафілактычнай гутаркі

У нядзелю невялікія групы з 20−30 людзей разрознена шпацыравалі па вуліцы Савецкай у Гродне, перыядычна выкрыкваючы лозунгі. Некалькі чалавек даставілі ў РАУС і пасля прафілактычнай гутаркі іх адпусцілі, паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама. Дакладную колькасць не паведамілі.

1 лістапада людзі гулялі без сімволікі і лозунгаў, акцыю пратэсту не анансавалі ў Telegram. Тым не менш, сілавікі да 17.00 па двое патрулявалі вуліцу і выбарачна затрымлівалі людзей. Некалькі аўтазакаў стаялі на вул. Савецкай, пл. Савецкай. Каля помніка Сакалоўскаму стаяў аўтазак, з якога гулялі патрыятычныя песні. Сілавікі прыехалі да МЦ «Гродна» і перакрылі выхад з вуліцы.

Праваабарончаму цэнтру «Вясна» вядома аб дзевяці затрыманых, сярод іх ёсць жанчыны.

Несколько гродненцев задержали на акции протеста, которой не было

1 лістапада ў краіне зафіксавалі 13 пратэстных акцый. На пратэстных акцыях у рэгіёнах рэспублікі колькасць удзельнікаў, у асноўным, не перавышала 10 чалавек, паведамілі ў МУС Беларусі.

На тэрыторыі Мінска і Мінскага раёна затрымалі каля 300 чалавек, у іх дачыненні складзеныя адміністрацыйныя пратаколы. Па фактах актыўнага супраціву супрацоўнікам органаў унутраных спраў, блакавання руху праводзяцца праверкі ў рамках Крымінальна-працэсуальнага заканадаўства, паведамілі ў МУС Беларусі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024