Навіны

У Гродне затрымалі пілота квадракоптара, які падымаў БЧБ-сцяг

1 лістапада каля 15:00 супрацоўнікі міліцыі перахапілі квадракоптар, які лётаў з бел-чырвона-белым сцягам на вул. Савецкая. Пілота затрымалі. Ім аказаўся кіраўнік аднаго з прыватных прадпрыемстваў, на акцыях пратэсту ён не з’яўляўся.

1 лістапада мужчына запускаў сваю тэхніку, знаходзячыся каля Нёмана на вуліцы Леванабярэжная. Ён быў затрыманы ў момант пасадкі квадракоптара.

— Паглядзеў у інтэрнэце, як лётаюць з сцягам, хацеў праверыць грузападымальнасць — ці падыме мой (квадракоптар — Hrodna.life) такі ж сцяг, — патлумачыў мужчына.

Гродзенец казаў, што вылецеў са сцягам першы раз. Міліцыя выявіла, што гэты ж квадракоптар лётаў над вуліцай Савецкая 25 кастрычніка. Цяпер праводзіцца праверка па факце палёту падобнай прылады ў раёне ААТ «Гродна Азот».

У дачыненні да мужчыны склалі адміністрацыйныя пратаколы за парушэнні правілаў пікетавання. У Гродне і вобласці маецца пералік месцаў, дзе забароненыя палёты любых лятальных сродкаў у мэтах бяспекі. Сюды ўваходзіць і тэрыторыя каля ААТ «Гродна Азот».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024