Навіны

«Сядуць усе». У Горадні прайшла «Ноч нерасстралянай паэзіі»

Гарадзенцы ўшанавалі памяць забітых падчас сталінскіх рэпрэсій. Увечары 29 кастрычніка ў Цэнтры гарадзкога жыцьця артысты паказалі, як маглі выглядаць суды над беларускімі паэтамі ў 1937 годзе, піша С**бода.

Тодар Кляшторны, Юлі Таўбін, Алесь Дудар, Юрка Лявонны, Ізі Харык, Міхась Чарот, Анатоль Вольны і яшчэ больш за сотню прадстаўнікоў інтэлігенцыі былі забітыя ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году. Горадзенскія артысты зрабілі пастаноўку з судом-тройкай, дзе паказалі, як маглі выглядаць апошнія гадзіны паэтаў і літаратараў. Акторы чыталі вершы сваіх пэрсанажаў. Судзьдзі кожнаму выносілі прысуд — расстраляць.

«Дубоўка яшчэ ў 30-х казаў: „Сядуць усе“», — зазначыў адзін з актораў.

Ролі выконвалі ў тым ліку звольненыя нядаўна артысты горадзенскага драмтэатру — Сяргей Курыленка, Валянціна Харытонава, Натальля Лявонава. Калі ў пастаноўцы «судзілі» дырэктара тэатру Алеся Ляжневіча, адзін з судзьдзяў прамовіў: «Ведалі мы аднаго дырэктара тэатру». У залі засьмяяліся.

Такую сустрэчу, ужо традыцыйную для Менску, зладзілі ў Горадні ўпершыню. На яе прыйшлі каля сотні чалавек. У памяшканьні прысутнічалі «людзі ў цывільным». Перад імпрэзай да Цэнтру гарадзкога жыцьця пад’ехаў міліцэйскі «УАЗік» і стаяў, пакуль усе не разышліся.

Гарадзенцы ўшанавалі памяць забітых падчас сталінскіх рэпрэсій
Мерапрыемства прайшло ў Цэнтры гарадзкога жыцьця
Такую сустрэчу, ужо традыцыйную для Менску, зладзілі ў Горадні ўпершыню.
Так маглі выглядаць суды над беларускімі паэтамі ў 1937 годзе
Перад імпрэзай да Цэнтру гарадзкога жыцьця пад’ехаў міліцэйскі «УАЗік» і стаяў, пакуль усе не разышліся.
На сустрэчу прыйшлі каля сотні чалавек.
У памяшканьні прысутнічалі «людзі ў цывільным».
Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024