Новости

Расгвардзія і МУС Беларусі дамаўляюцца аб супрацоўніцтве. Паўнамоцтвы абмяркуюць на перамовах

На афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі апублікавана распараджэнне ўрада РФ аб падрыхтоўцы да перамоваў паміж расейскімі і беларускімі сілавікамі-праваахоўнікамі.

У дакуменце гаворыцца, што «ў адпаведнасці з пунктам тры артыкула 11 Федэральнага закона „Аб міжнародных дагаворах РФ“ прыняць прапанову Расгвардзіі, узгодненую з МЗС Расіі, ФСБ Расіі і МУС Расіі, аб правядзенні перамоваў аб заключэнні Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Федэральнай службай войскаў нацыянальнай гвардыі РФ і Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь», піша rg.ru.

Чытайце таксама: Святлану Ціханоўскую аб’явілі ў крымінальны вышук у Расіі

Яшчэ ў канцы жніўня прэзідэнт Расіі распавёў пра дамоўленасці з беларускім бокам сфармаваць рэзерв з ліку расійскіх праваахоўнікаў. Па словах Уладзіміра Пуціна, рэзерв не планавалі выкарыстоўваць, пакуль «экстрэмісцкія элементы, прыкрываючыся палітычнымі лозунгамі, не пяройдуць пэўных межаў». Больш за тое, некаторыя падраздзяленні Расгвардзіі нават засяродзіліся ў памежнай з Беларуссю тэрыторыі.

Мяркуецца, што на запланаваных перамовах расейскія і беларускія калегі ў дэталях абмяркуюць ўсе бакі ўзаемадзеяння. Самае галоўнае: у якім выпадку трэба прыходзіць на дапамогу, якімі сіламі і ў якія тэрміны, якія будуць паўнамоцтвы росгвардейцев. Усе дамоўленасці павінны быць афіцыйна, на дзяржаўным узроўні задакументаваныя.

Читайте также: «Надзей штосьці вырашаць паводле закону ўжо няма». Сталяр-станочнік з Гродна распавёў пра адзіночны пратэст

Падзяліцца

Апошнія запісы

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 мая ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024