Новости

«Хацелі вывесці людзей з-пад удару». У Гродне заяўку на мітынг адхілілі, спаслаўшыся на каронавірус

У Гродне грамадскія актывісты падалі заяўку на правядзенне мітынгу ў Каложскім парку ў нядзелю, 11 кастрычніка, у 14.00. Гродзенскі выканаўчы камітэт адмовіў ім, спаслаўшыся на складаную сітуацыю з каронавірусам.

Гэта павінен быў быць мітынг для абмеркавання грамадска-палітычнай сітуацыі ў горадзе і краіне. Дакумента на руках у актывістаў яшчэ няма, яго адправілі поштай, але адказ аддзела ідэалогіі гарвыканкама яны ўжо ведаюць.

Два месяцы пасля выбараў у Беларусі праходзяць пратэсты, яны не сцішваюцца, і кожны раз гэта заканчваецца затрыманнямі. Каб пазбегнуць гэтага, пазбегнуць гвалту, паспрабаваць вывесці людзей з-пад удару — бо людзі ўсё роўна не задаволены сітуацыяй — была спроба пайсці законным шляхам. Гарвыканкам не пайшоў насустрач, — распавёў Hrodna.life Вадзім Саранчукоў, старшыня гродзенскай арганізацыі партыі БНФ.

Актывісты расчараваныя адказам уладаў - атрымліваецца, гарвыканкаму падабаецца, калі людзей збіваюць. Заяўку на мітынг падавала фізічная асоба, у межах заканадаўства. Месцам правядзення выбралі Каложскі парк, бо ён уключаны ў спіс месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў. Таму актывісты павінны былі не прасіць дазволу на правядзенне, а толькі ўведаміць аб гэтым гарадскія ўлады.

Чытайце таксама: В Гродно во время ярмарки задержали минимум шесть человек. Среди них — 13-летняя девочка

«Гарвыканкам можа адмовіць толькі ў выпадку, калі там праводзіцца іншае мерапрыемства, і тады прапанаваць іншае месца або час. Гэтага няма, адсылка была толькі на складаную сітуацыю з COVID», — патлумачыў Вадзім Саранчукоў.

«Забарона на масавыя мерапрыемствы можа быць, толькі калі галоўны санітарны ўрач Беларусі або вобласці ўводзіць каранцін. У адкрытым доступе такой рэкамендацыі цяпер няма, — дадаў грамадскі актывіст Зміцер Бандарчук. — Мы не ведаем, якая сітуацыя ў Гродне, мы ведаем, што складаная эпідэміялагічная сітуацыя па рэспубліцы. Можа, усе выпадкі ў Беларусі - не ў Гродне».

Сапраўды, дакладных дадзеных аб колькасці тых, хто захварэў, у Гродне не публікавалі з 24 красавіка 2020 года. 10 верасня Гродзенскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя паведамляў пра невялікі рост захворванняў, падкрэсліваючы, што ўспышкі каранавіруса ў горадзе няма.

Чытайце таксама: В Волковыске в воскресенье люди пошли в церковь вместо митинга — но их все равно задерживали

Ініцыятары падачы заяўкі на правядзенне мітынгу збіраюцца абскардзіць рашэнне гарвыканкама ў судзе. Такім чынам яны спадзяюцца атрымаць нейкае афіцыйнае тлумачэнне, на аснове чаго ўлады адмовілі ў правядзенні мерапрыемства.

Калі сітуацыя складаная, улады павінны афіцыйна заявіць пра гэта, упэўнены Вадзім Саранчукоў. «Але тады будзе пытанне не толькі з масавымі мерапрыемствамі, а і з працай вытворчасцяў, школаў - калі сапраўды ёсць такая праблема. Складаная эпідсітуацыя не прычына для адмовы ў правядзенні мерапрыемства паводле закону».

Датэлефанавацца ў аддзел ідэалогіі Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта Hrodna.life не ўдалося.

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024