Навіны

У Гродне на суд над вядомым хірургам Цыліндзем прыйшлі святары і гараджане

Гродзенскага хірурга Аляксандра Цыліндзя мусілі судзіць 30 верасня за ўдзел у недазволеным мітынгу. Падтрымаць яго прыйшлі каля 40 чалавек, сярод іх — блізу дзесяці святароў (каталіцкія, праваслаўныя і лютэранскі пастар). Суд перанеслі на нявызначаны тэрмін праз адсутнасць дакументаў.

«Я малюся за Беларусь. Цяпер трэба тлумачыць у судзе, што я малюся», — цытуе Аляксандра Цыліндзя “Радыё С**бода”.

У судзе Аляксандру Цыліндзю паведамілі, што ў суд не паступілі ўсе патрэбныя матэрыялы, піша harodniaspring.org. Які суддзя будзе разглядаць адміністрацыйную справу, пакуль таксама невядома. Цыліндзя збіраюцца судзіць паводле арт. 23.34 КаАП за удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Ён стаяў на вуліцы Гродна з абразом і крыжам і маліўся за мір у Беларусі.

Аляксандар Цыліндзь — вядомы ў Гродне сасудзісты хірург вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, працуе ва ўнівэрсітэцкай клініцы. Стаж у спецыяльнасці – больш за 30 гадоў.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне мужчына паабяцаў знаёмай вызваліць яе мужа з СІЗА — за «працу» папрасіў $13 тыс.

Мужчына даведаўся, што яго даўні знаёмы арыштаваны па крымінальнай справе. Тады ён звярнуўся да яго…

21 студзеня 2026

У Гродне засыпаюць горкі — у студзені 80 дзяцей патрапілі ў траўмапункт пасля катання на цюбінгах

Медыкі Гродзенскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы фіксуюць рост траўматызму. Таму горкі, дзе часцей за ўсё…

21 студзеня 2026

Гродзенцы запусцілі ў Беластоку гарадскі квэст: можна больш даведацца пра горад і выйграць прызы

Вуліцы, дворыкі і гандлёвыя галерэі Беластока сталі часткай вялікай гарадской гульні. Першы ў 2026 годзе пешаходны квэст прайшоў…

20 студзеня 2026

Як зарэгістраваць хатняга гадаванца ў Беларусі і што новага ў законе аб жывёлах

Рэгістрацыя хатніх сабак і катоў — абавязковая працэдура, якая займае мінімум часу і праводзіцца бясплатна.…

20 студзеня 2026

У Гродне мужчына загінуў пры спробе «прыкурыць» аўтамабіль

Пра трагедыю, якая адбылася ў двары па праспекце Купалы ў Гродне, паведамляе сайт Newgrodno.by. Афіцыйнай…

20 студзеня 2026

У Гродзенскай вобласці з’явяцца тры новыя мамографы

У 2026 годзе ў медыцынскія ўстановы Гродзенскай вобласці паступяць тры новыя мамографы. Іх купяць на…

20 студзеня 2026