Навіны

Зяленскі не прыедзе ў Гродна для ўдзелу ў форуме рэгіёнаў

Форум рэгіёнаў Беларусі і Ўкраіны, які мусіў прайсьці сёлета ў кастрычніку ў Горадні на ініцыятыву ўкраінскага боку, перанесьлі на наступны год, піша С**бода.

«Літаральна днямі ўкраінскі бок зьвярнуўся да нас з ініцыятывай перанесьці форум на 2021 год. Фактычна перакрэсьлена супольная падрыхтоўчая праца. Пацярпяць у першую чаргу эканомікі нашых краін, міжрэгіянальныя сувязі і сувязі між простымі людзьмі. Зьнішчаць лёгка, ствараць нашмат складаней», — сказаў амбасадар Беларусі ва Ўкраіне Ігар Сокал у інтэрвію ўкраінскаму выданьню «Украина Бизнес Ревю».

«Калі кіраўніцтва Ўкраіны паставіла стасункі на паўзу, то мы працягнем кантактаваць з абласьцямі, гарадамі, сельскімі радамі, бізнэсам. Мы да гэтага гатовыя», — падкрэсьліў беларускі дыплямат.

Тэкст інтэрвію сёньня распаўсюдзіла амбасада Беларусі ва Ўкраіне. Выданьне «Украина Бизнес Ревю» даступнае па электроннай падпісцы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024