Новости

Блакаванне дарог, акцыя студэнтаў і затрыманні. Гроднецы выйшлі на вуліцу пасля інаўгурацыі прэзідэнта

На БЛК гродзенцы ненадоўга заблакавалі дарогу, каля ГЦ «Карона» крычалі «Жыве Беларусь!», а студэнты зладзілі маўклівую акцыю. У розных раёнах Гродна ўвечары 23 верасня прайшлі мірныя акцыі і затрыманні. Каля ГЦ «Карона» журналісты налічылі як мінімум 10 затрыманняў. У прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама паведамілі пра 17 затрыманых у вобласці, на 16 чалавек склалі адміністрацыйныя пратаколы.

Гродзенцы збіраліся ўвечары 23 верасня ў розных раёнах горада: ля ГЦ «Карона», каля Гродзенскай абласной філармоніі, на БЛК і Альшанцы. На месцы збору прыязджаў АМАП. Людзі разбягаліся, потым зноў сыходзіліся. Некаторых затрымалі.

Каля ГЦ «Карона» АМАПаўцы ў пошуках пратэстоўцаў заходзілі ў «Піт STOP». Каля 20.00 у кафэ «Burger King», які працуе кругласутачна, паведамілі кліентам аб закрыцці.

Людзей затрымалі і на Альшанцы — чытачы Hrodna.life паведамлялі ўвечары аб трох аўтазаках і мікрааўтобусаў з АМАПам. «Каля „АЛМИ“ выкралі людзей, якія стаялі на пешаходным пераходзе на чырвонае святло. Яны былі без сцягоў…», — напісаў жыхар Альшанкі Hrodna.life.

Жыхары БЛК выйшлі на дарогу і ненадоўга заблакавалі рух. Відэа даслалі ў рэдакцыю Hrodna.life.

Жыхары Фолюша чулі гукі, падобныя на стрэлы, напісалі яны Hrodna.life.

Еще один гродненец переплыл Неман, чтобы спастись от милиции. Но его задержали

Таксама 23 верасня каля галоўнага корпуса Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы студэнты правялі маўклівую акцыю салідарнасці. Да студэнтаў выйшаў прарэктар па выхаваўчай працы, заявіўшы, што студэнты парушаюць унутраны распарадак універсітэта, і што «будуць прынятыя меры». Таксама студэнты заўважылі чалавека з камерай, паведамілі яны ў Telegram-канале.

Фота: t.me/grsuperemeny

Па медыцынскую дапамогу пасля затрыманняў не звярталіся, паведамілі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024