
Человек переплывает Неман. Скрин видео за 13 сентября
Вечарам 23 верасня ў цэнтры Гродна чалавек, уцякаючы ад міліцыі, скокнуў у Нёман. Калі ён пераплыў раку, яго затрымалі. Пра гэта распавёў Hrodna.life чытач Мікалай, якія стаў сведкам падзеі.
«Мы з сябрам сядзелі на задняй часткі драмтэатра. Я звярнуў увагу, што ўнізе стаялі людзі ў форме. Праз некаторы час на тэрыторыю тэатра пад’ехаў бус і забраў некалькіх амапаўцаў, але пры гэтым некалькі яшчэ заставалася. Пасля гэтага я звярнуў увагу на сілуэт у Нёмане. Спачатку мы з сябрам падумалі, што чалавек тоне. Як потым аказалася, ён проста дрэнна плаваў».
Мікалай адзначае, што чалавек каля 10 хвілін спрабаваў пераплысці Нёман, а калі даплыў да берага, яго затрымала міліцыя.
«Пад’ехаў бус і побач з бусам бегла яшчэ 5-6 амапаўцаў. І паколькі хлопец ужо быў знясілены з-за халоднай вады і плыні, ён не змог ад іх уцячы», – дадаў Мікалай.
Чытачы Hrodna.life пазналі ў гродзенцы акцёра Тэатра лялек і музыканта Аляксандра Рацько.
Гэта ўжо другі выпадак у верасні, калі гродзенец уцякае ад міліцыі ў раку. 13 верасня Віктар Касцюк выйшаў у цэнтр Гродна ў майцы з нацыянальнай сімволікай і сцягам. Яго паспрабавалі затрымаць супрацоўнікі міліцыі. Ён вымушаны быў уцякаць і, каб выратавацца ад пераследу, пераплыў Нёман. Выбрацца з ракі Віктару дапамаглі выпадковыя мінакі. Яго не затрымалі.
Гродзенскі гарвыканкам шукае, у якой бы газеце публікаваць інфармацыю "аб стане спраў" у Гродне. Гэта…
Падпорную сцяну ля бізнес-цэнтра «Замкавы» (вул. Заводская, 13) у Гродна чакае абследаванне. Пасля гэтага выдадуць…
Сабралі ідэі, як незвычайна правесці Дзень святога Валянціна ў Гродне: ад рамантычных сэтаў і аўтарскіх…
У Гродне збіраюцца знесці некалькі старых дамоў — участак, на якім яны размешчаны, выставілі на…
У Лідзе плануюць забудаваць новы мікрараён індывідуальнага жылля — Малейкаўшчына. У 2022 годзе частку аднайменнай…
У Мастах жыхары дома №11 на вуліцы Клары Цэткін скардзяцца на недаробкі пасля капітальнага рамонту,…