Гродзенцаў запрашаюць на міжнародны адукацыйны дыджытал-праект «Вымяраючы гета»

У суправаджэнні гісторыкаў, мультыплікатараў грамадзянскай супольнасці і экспертаў інфармацыйных тэхналогіяў студэнты і старэйшыя школьнікі з Беларусі, Украіны і Малдовы прымуць удзел у шэрагу семінараў па гісторыі гета ў сваіх гарадах, а затым індывідуальна альбо ў групах распрацуюць уласныя мікра-праекты ў фармаце фота, відэа альбо інтэрв'ю. Вынікі будуць прадстаўленыя на адмыслова створанай платформе, у школах і іншых навучальных установах.

Шляхам рознапланавага даследвання габрэйскіх гета ўдзельнікі праекта пазнаёмяцца са станам габрэйскіх супольнасцяў Гродна, Чарнаўцоў і Кішынёва ў перыяд з 1941 па 1944 гадоў. З дапамогай інавацыйных лічбавых тэхналогій удзельнікі паспрабуюць зафіксаваць сляды існавання гетта ў сваіх гарадах, а таксама знайсці адказы на пытанні:

  • Дзе менавіта было гета?
  • Якой была ягоная арганізацыйная структура і як у ім працякала жыццё?
  • Якую каштоўную інфармацыю ўтрымліваюць асабістыя дакументы і сведчанні відавочцаў?
  • Што зараз нагадвае пра гета і якія ўстановы займаюцца захаваннем гістарычная памяці пра габрэйскае мінулае ў названых гарадах?

Удзельнікі праекта навучацца ствараць кантэнт, які чапляе аўдыторыю, прыдумваць унікальную канцэпцыю міні-праекта і прэзентаваць сваю работу так, каб яна дакладна засталася заўважанай. За актыўны ўдзел у праекце ўдзельнікі атрымаюць сертыфікаты.

План праекта

  • Лакальныя семінары-адкрыцці (3 дні, верасень-кастрычнік 2020)
  • Мікра-праекты і мясцовыя семінары (кастрычнік-лістапад 2020)
  • Віртуальны абмен досведам паміж удзельнікамі з іншых гарадоў (6 онлайн-сустрэчаў)
  • Віртуальны трохбаковы семінар (3 дні, лістапад-снежань 2020)
  • Прэзентацыі праекта ў школах і іншых навучальных установах (снежань 2020)

Падача заяўкі і адбор

Да 10 верасня 2020 г. неабходна даслаць матывацыйны ліст (максімум 3000 знакаў) на электронныя адрасы кіраўнікоў праекта:

Матывацыйны ліст павінен утрымліваць прычыны, па якіх вы жадаеце прыняць удзел у праекце, інфармацыю пра тое, дзе вы вучыцеся/вучыліся і што вывучаеце/вывучалі. Пасля разгляду заявак адабраныя ўдзельнікі атрымаюць адпаведны ліст.

Праект Інстытута нямецкай культуры і гісторыі Паўднёва-Усходняй Еўропы ўніверсітэта Людвіга Максіміліяна г. Мюнхен, Музея гісторыі і культуры габрэяў Букавіны (Чарнаўцы), Чарнавіцкага нацыянальнага ўніверсітэта імя Юрыя Фядзьковіча, Дзяржаўнага ўніверсітэта Малдовы (Кішынёў) і ГА «Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадзянскіх ініцыятываў «Трэці Сектар» (Гродна).

Пры падтрымцы Федэральнага міністэрства замежных спраў Германіі

Праграма «Развііцё супрацоўніцтва з грамадзянскімі супольнасцямі ў краінах Усходняга партнёрства і ў Расіі» #CivilSocietyCooperation

Падзяліцца

Апошнія запісы

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024

Адзін з кіраўнікоў польскага парламента хоча адкрыць закрытую мяжу паміж Гроднам і Беластокам

Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства…

30 красавіка 2024

Мост на Філарэта ў Гродне небяспечны — рух па ім мусілі абмежаваць яшчэ ў мінулым годзе

Мост праз Юрысдыку на вуліцы Філарэта (былая Горкага) ў Гродне чакае капітальны рамонт. У час…

30 красавіка 2024

Затрыманні ў Лідзе, суд за замежную дапамогу, іск да Бондаравай. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе сілавікі затрымалі пяць чалавек. Гродзенку Валерыю Латаш судзілі за атрыманне замежнай дапамогі. Бондарава…

29 красавіка 2024

На Дзень Перамогі ў Гродне праспявае «Любэ». З’явілася праграма на 9 траўня ў Гродне

9 траўня ў Гродне адбудзецца маштабнае святкаванне Дня Перамогі. У 2024 годзе ў Беларусі адзначаюць…

29 красавіка 2024