ART- пратэст: гродзенскія мастакі кажуць «НЕ!» гвалту

Гродзенскія мастакі запісалі зварот, у якім заклікалі быць вольным. Выяўленчае мастацтва звычайна маўклівае і суб’ектыўнае, але яно заўсёды нясе ў сабе ідэю гуманізму, свабоды і асветы. Сапраўднае мастацтва стварае і аб’ядноўвае, яно заўсёды на боку праўды і сумлення, сцвярджаюць яны.

«Тое, што адбылося і адбываецца зараз у нашай краіне — гэта боль, які немагчыма схаваць, з якім нельга мірыцца, гэта НЕДАПУШЧАЛЬНА! Гэта абраза нас, як грамадзян і нашай чалавечай годнасьці. Мастацтва не можа існаваць ва ўмовах гвалту, татальнай няпраўды, агрэсіі і тэрору, бо мастацтва — гэта шчырасьць і павага, гэта радасць і жыццё, а ўсё жывое дыхае, расьце і змяняецца. Тое, што не рухаецца, тое, што застылае — гіне і распадаецца.

Немагчыма трымаць і ўтрымліваць краіну «сінімі пальцамі»! Немагчыма аніякімі «высокімі мэтамі» апраўдаць непамерны гвалт у адносінах да людзей! Не можа грамадства існаваць і развівацца ва ўмовах недаверу і няпраўды! Немагчыма загнаць краіну ў «светлую будучыню» сілай і дубінамі!

Мы мастакі - грамадзяне-Беларусы, з народам і з праўдай!" - сказалі мастакі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Графік школьных чвэрцяў і канікулаў на 2024/2025 навучальны год апублікавалі ў Беларусі

Упраўленне агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі апублікавала графік навучальнага года 2024/2025 для беларускіх школьнікаў.…

21 мая 2024

У планах — усходняя вежа. Як зараз выглядае Любчанскі замак, які аднаўляюць ужо 21 год?

За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…

20 мая 2024

У Гродне масава судзяць за падпіску на групу навін ВКонтакте на 26 тысяч чалавек

У Гродне ўжо некалькі месяцаў затрымліваюць і судзяць за падпіску на паблік “Новости Гродно |…

20 мая 2024

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024