У Гродне абнаўляюць магістральныя вуліцы. Адрамантавалі вуліцу Кірава, рамантуюць праспект Янкі Купалы, на чарзе — вуліца Карла Маркса.
Ніжні пласт асфальтавага пакрыцця праслужыў каля дзесяці гадоў, а на верхнім з-за інтэнсіўнасці руху цяжкавагавага гарадскога грамадскага транспарту пачала ўтварацца калейнасць. Таму ў першую чаргу ўмацавалі крайнія палосы, распавёў grodnonews.by Васіль Доўгань, генеральны дырэктар ААТ «ДСК № 6» Гродна.
«Рамбудаўтадор» умацаваў падмуркі прыпынкаў грамадскага транспарту з кладкай колатага каменя. Абнавілі пешаходныя сувязі з паніжэннем бардзюрнага каменя, паклалі тактыльную плітку на рэгуляваных святлафорамі пераходах. Палепшылі заезды з праспекта ў двары. У чацвер на праспекце адкрыецца рух транспарту.
З панядзелка, 10 жніўня, на капітальны рамонт закрыюць вуліцу Карла Маркса. Тут заменяць каля 40 каналізацыйных калодзежаў з люкамі. Асфальтаванне правядуць на фінішы работ да пуцеправода на вуліцы Будзёнага. Карла Маркса адкрыюць для руху транспарту 29 жніўня.
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…