Новости

«Дом Лютэка» на Віленскай у Гродне пераробяць пад гасцініцу

Стогадовы асабняк на Віленскай, 37, вядомы як «Дом Лютэка», пераробяць пад невялікую гасцініцу. Працы па рэканструкцыі будынка пачнуцца ў 2021 годзе.

Пасля рэканструкцыі там з’явіцца трохзоркавая гасцініца, разлічаная на 11 двухмясцовых нумароў. Заказчык рэканструкцыі - ІП Звонка. Па плане прадугледжана аднаўленне будынка ў габарытах цяперашняга і арганізацыя дзвюх прыбудоў - з боку галоўнага фасада і да дваровага фасада, пракладка камунікацый і добраўпарадкаванне тэрыторыі. Гарышча перабудуюць у мансардны паверх.

На першым паверсе размесціцца хол, нумары для гасцей будуць на другім і на мансардным паверхах, кухня і тэхнічныя памяшканні зоймуць прыбудовы. Прадстаўніца замоўцы распавяла, што для кожнага нумара будзе распрацаваны свой дызайн. Адзін з нумароў будзе прызначаны для людзей з інваліднасцю. З назвай гасцініцы пакуль не вызначыліся.

Будаўнічыя працы плануюць пачаць у канцы зімы 2021 года, а летам — ужо прымаць пастаяльцаў.

Пачаліся грамадскія абмеркаванні справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе. Яны працягнуцца да 25 жніўня 2020 года. З дакументамі можна азнаёміцца на афіцыйным сайце гарвыканкама.

Двухпавярховы цагляны дом з драўлянай прыбудовай у цэнтры горада прадалі на аўкцыёне крыху больш за год таму, 1 ліпеня. Тады ў «Гроднааблмаёмасці» не назвалі ні канчатковую суму продажу, ні новага ўладальніка дома.

Дом № 37 па Віленскай вядомы тым, што ў ім жыў папулярны ў Гродна 1970−80-ых гадоў чалавек — Лютэк (Аляксандр Ярмаловіч). Ён быў «чысцільшчыкам» цэнтра горада: збіраў другасную сыравіну і, паводле гарадской легенды, на здачы бутэлек стаў падпольным мільянерам. Нібыта, вялікую суму з заробленага ён перадаў у Фонд Міру. За грошы Лютэк кукарэкаў, чым таксама запомніўся гараджанам.

Чытайце таксама:
Сямашка адкрые ў доме Мураўёва гасцініцу. Там будзе ліфт і прыбудова

«Нічога кашмарнага я не бачу». Мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі пра рэканструкцыю Старога замка ў Гродне

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024