Навіны

У новым мікрараёне Гродна з’явяцца двары з закрытай тэрыторыяй

Мікрараён Панямунь пачнуць будаваць у 2022 годзе на ўездзе ў Гродна з боку Мінска. Прынцып планіроўкі новага мікрараёна прадугледжвае схему «двор-квартал». Гэта адасобленыя двары, дзе тэрыторыя закрытага тыпу і пад’езды да дамоў будуць арганізаваны з вонкавага боку, а парковак у дварах не прадугледжваецца. Яны будуць пабудаваныя па перыметры мікрараёна ва ўсходняй частцы, паведамляе grodnonews.by.

У межах мікрараёна прадугледзелі дзіцячы сад з пачатковымі класамі сярэдняй школы, бо ўсе школы размешчаныя на выдаленні.

 — Дома сярэдняй паверхавасці, не больш за пяць, — адзначыла Вольга Барэйка, галоўны архітэктар Гродна. — Двары, якія выходзяць на Румлёўскі праспект, узвядуць з дамамі ад пяці, васьмі і асобнымі трыма 13-павярховымі. Усё гэта будзе дапоўнена з боку вуліцы Белуша і Румлёўскага праспекта шэрагам аб’ектаў, патрэбных для жыхароў.

Праект раёна стварыў архітэктар Леанід Сіліч, распавяла Вольга Барэйка. Раён размесціцца на плошчы 24,4 гектара. Насельніцтва будучага мікрараёна — 3160 чалавек. Тэрмін рэалізацыі праекта — 2022−2024 гады, першы этап пачнецца ўжо ў 2022 годзе, пасля завяршэння будаўніцтва суседняга мікрараёна на тэрыторыі былога ваеннага гарадка па вуліцы Лідскай.

Праект дэталёвай планіроўкі новага мікрараёна адпраўляецца на разгляд Дзяржаўнай і экалагічнай экспертыз.

Вольга Барэйка, галоўны архітэктар Гродна
Праект дэталёвага планавання тэрыторыі
Праект дэталёвага планавання тэрыторыі
Праект дэталёвага планавання тэрыторыі
Праект дэталёвага планавання тэрыторыі

Гаражы зносіць не будуць. З’явіцца яшчэ адна развязка

З боку вуліцы Панямуньскай у большай ступені будуць размешчаны парковачныя месцы для мікрараёна, а таксама гандлёва-сэрвісны цэнтр. Тут да новай забудовы прымыкае прамысловая зона. Яе не закрануць.

Падчас грамадскіх абмеркаванняў жыхароў Панямуні цікавіў лёс гаражных кааператываў. Генеральным планам Гродна да 2030 года знос такіх гаражных блокаў не прадугледжаны. Іх не будуць ліквідаваць у сувязі з забудовай новага мікрараёна.

На Румлёўскім праспекце з’явіцца яшчэ адна развязка. Яна запланаваная прама перад Румлёўскім мостам па завяршэнні будаўніцтва мікрараёна на вуліцы Лідскай. Развязка дазволіць гарадскому транспарту без праблем пераязджаць з аднаго новага мікрараёна ў іншы, не ствараючы напружанасці руху транспарту па ажыўленай магістралі.

Праект дэталёвага планавання тэрыторыі

Што думаюць гродзенцы пра мікрараён?

Праект будучага мікрараёна Панямуні выклікаў найменшыя пярэчанні пры правядзенні грамадскага абмеркавання, хоць пэўная цікавасць да яго была, асабліва ў жыхароў былой вёскі Друцк, якая стала вуліцай пасля пашырэння тэрыторыі горада. Прычын таму некалькі. Невялікі знос жылля, няма непасрэднай блізкасці з існуючай шматпавярховай забудовай мікрараёнаў. Жыхары вуліцы Друцк пасля яе зносу змогуць атрымаць жыллё ў новым жылым комплексе.

Падчас абмеркавання канцэпцыі новай забудовы Панямуні жыхары бліжэйшых раёнаў выказаліся ў карысць захавання алеі дубоў і клёнаў да Нёману. Праекціроўшчыкі гэта прадугледзелі. Алея ідзе з поўначы на поўдзень. У праекце прадугледжана, што яна будзе працягнутая і ўвойдзе ў цэнтр мікрараёна. Тым самым захаваецца імідж Панямуні мінулага стагоддзя. Таксама там запланаваная пешаходная зона з заездам у двары.

В Гродно построят новый микрорайон Понемунь

«Там, где стояли глушилки». Архитекторы показали, что построят в гродненской Понемуни

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024