Навіны

У Гродне з’явяцца новыя паркі, скверы і зялёныя калідоры

У красавіку прэзідэнт зацвердзіў Генеральны план развіцця Гродна з прыпіскай «распрацаваць да 2021 года схему азелянення». Гарадскія ўлады вырашылі за некалькі гадоў максімальна азеляніць вуліцы, скверы і дваровыя тэрыторыі. Згодна з генпланам у горадзе створаць суцэльныя зялёныя калідоры, пашыраць скверы ў старых мікрараёнах, пасадзяць дрэвы ў санітарных зонах буйных прамысловых прадпрыемстваў, паведамляе sb.by.

Сёння на аднаго жыхара горада прыпадае каля 15 квадратных метраў зялёных насаджэнняў. Генпланам прадугледжана да 2030 года павялічыць гэты паказчык да 22 «квадратаў», агучыў вясной 2019 года Мечыслаў Гой, старшыня Гродзенскага гарвыканкама. Дасягнуць гэтага паказчыка плануюць раней.

У 2020−2021 гадах павінна быць распрацавана і зацверджана схема азелянення тэрыторый горада. Працу над ёй завершаць восенню. Тры праекты дэталёвай планіроўкі горада гатовыя, чацвёрты выстаўлены на грамадскае абмеркаванне, сказала Вольга Барэйка, галоўны архітэктар Гродна.

В Гродно высадят 1600 деревьев и 2500 кустарников

Ілюстрацыйнае фота

Дзе ў Гродне з’явіліся і з’явяцца паркі?

Гарадскія пусткі, на якіх не плануецца шматпавярховая забудова, разглядаюцца як перспектыўныя месцы для разбіўкі сквераў, стварэння зон адпачынку гараджан.

Фолюш. Тэрыторыю на месцы знесеных незаконна разбітых агародаў у мікрараёне Фолюш ператварылі ў паркавую зону з выхадам да рэчкі Ласасянка. Там з’явіліся алеі, устаноўлены малыя архітэктурныя формы.

Дзевятоўка. Немалую тэрыторыю пад парк адвялі на пустцы паміж прыватным сектарам і шматпавярховай забудовай у мікрараёне Дзевятоўка. Гэты мікрараён больш за іншых мае патрэбу ў азеляненні.

Вішнявец. У 2020 годзе вялікі аб’ём работ па азеляненні запланаваны ў раёне гарадской бальніцы № 4. Там закладзены парк. Лесапарк непадалёк плануецца прарэдзіць. У выніку ў жыхароў мікрараёна Вішнявец з’явіцца месца адпачынку.

Курчатава. Другая буйная пляцоўка знаходзіцца па вуліцы Курчатава каля царквы. Тут з’явяцца новыя пешаходныя дарожкі, месцы адпачынку. Высадзяць дадатковы дэкаратыўны хмызняк, каштаны, грабы.

Ленінскі раён. У Ленінскім раёне акцэнт будзе зроблены на добраўпарадкаванні галоўных вуліц, не застанецца без увагі гістарычны цэнтр горада.

Кастрычніцкі раён. Увосень прыкметна зменяцца тэрыторыі агульнага карыстання — пешаходныя зоны і скверы. Асноўныя пасадкі дрэў прыйдуцца на вуліцы Айчынную і Гродзенскую.

З пачатку года ў двух раёнах Гродна высаджана больш за 1400 дрэў і 3300 кустоў. Увосень, калі адновяцца масавыя пасадкі, «Гродназеленбуд» мае намер пасадзіць яшчэ каля 1500 дрэў і 2000 кустоў. Дзякуючы цёплай зіме пасадкі працягваліся практычна ўвесь асенне-зімовы сезон, які затым плаўна перацёк ў вясновы.

Как Президент скорректировал генеральный план Гродно

Якія дрэвы і кветкі садзяць у Гродне?

Новыя паркі і скверы засаджваюць бярозамі, ясенямі, рознымі пародамі іваў. Закладваюцца дубовыя і ясеневые алеі. Уздоўж дарог з’яўляюцца клёны і ліпы. У азеляненні выкарыстоўваюцца ў асноўным расліны, якія не выдаюць рэзкіх пахаў, устойлівыя да шкоднікаў, распавяла Таццяна Пашкевіч, ландшафтны архітэктар прадпрыемства «Гродназеленбуд».

З кветак на вуліцах горада можна ўбачыць блакітную аўсяніцу, асцільбу, гейхеру, бадан, хасты. Выкарыстоўваецца больш за 600 тысяч раслін, адзначыла Таццяна Пашкевіч. У 2020 годзе ў парку Жылібера з’явіліся вертыкальныя кветкавыя сценкі.

Журналисты посадили ивы, а главный архитектор — ягодную яблоню. В парке Жилибера появились новые деревья

Падзяліцца

Апошнія запісы

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024

Адзін з кіраўнікоў польскага парламента хоча адкрыць закрытую мяжу паміж Гроднам і Беластокам

Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства…

30 красавіка 2024

Мост на Філарэта ў Гродне небяспечны — рух па ім мусілі абмежаваць яшчэ ў мінулым годзе

Мост праз Юрысдыку на вуліцы Філарэта (былая Горкага) ў Гродне чакае капітальны рамонт. У час…

30 красавіка 2024

Затрыманні ў Лідзе, суд за замежную дапамогу, іск да Бондаравай. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе сілавікі затрымалі пяць чалавек. Гродзенку Валерыю Латаш судзілі за атрыманне замежнай дапамогі. Бондарава…

29 красавіка 2024

На Дзень Перамогі ў Гродне праспявае «Любэ». З’явілася праграма на 9 траўня ў Гродне

9 траўня ў Гродне адбудзецца маштабнае святкаванне Дня Перамогі. У 2024 годзе ў Беларусі адзначаюць…

29 красавіка 2024

У мікрараёне на Лідскай у Гродне будуюць вялікі гандлёвы цэнтр. Якім ён будзе?

У новым мікрараёне на Лідскай пачалі будаўніцтва гандлёва-грамадскага цэнтру. Ён размесціцца перад кальцом, з боку…

29 красавіка 2024