Каля Бераставіцы загінула рыба праз выкід хімічных рэчываў. Распачалі крымінальную справу

Рыба масава загінула ў рацэ Бераставічанка Бераставіцкага раёна ў канцы чэрвеня 2020 года. Вынікі пробаў паказалі высокае ўтрыманне хімічных рэчываў. Пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу.

Утрыманне ў вадзе хімічных і іншых рэчываў перавышае нарматывы дапушчальных канцэнтрацый. Гэта паказала даследаванне вады з некалькіх месцаў у раёне каналізацыйнай помпавай станцыі Бераставіцкага ЖКГ.

Сума шкоды, нанесенай навакольнаму асяроддзю, склала больш за 53 000 рублёў, што прызнана уронам у буйным памеры.

Па факце забруджвання вод пракурор Бераставіцкага раёна Ала Кузьма ўзбудзіла крымінальную справу па ч.2 арт. 272 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Справа накіравана ў Следчы камітэт.

12 чэрвеня з’явілася інфармацыя аб тым, што каля Гродна ў рацэ гіне рыба і іншыя жывёлы. Першыя вынікі даследавання паказалі зніжэнне колькасці кіслароду ў вадзе, аднак не ніжэй мінімальнага устаноўленага колькасці. Такая сітуацыя магла быць абумоўлена прагрэвам вады. Аналізы таксама бралі ў Літве. Заключылі, што ў Нёмане на тэрыторыі Літвы ніякіх атрутныя рэчываў не выяўлена. Жывым істотам вада не небяспечная.

Што зрабілі ў Дзяржінспекцыі?

Дзяржінспекцыя кантралюе стан рыбалоўных угоддзяў, выкананне патрабаванняў прыродаахоўнага заканадаўства суб’ектамі гаспадарання паблізу водаахоўных зон або ў іх межах.

Што можаце зрабіць вы?

Дзяржінспекцыя просіць паведамляць на тэлефон даверу (8017 390−00−00, 8033−333−60−00) аб выяўленні ў рыбалоўных угоддзях прыкмет предзаморных з’яў або фактаў гібелі рыбы.

Што вядома пра мор рыбы ў Гродне?

Массовый мор рыбы произошел в Немане

Мертвую рыбу из Немана взяли на анализ. По предварительной версии вода не отравлена

Гродненец попросил Администрацию президента проверить мор рыбы в Немане

Мор рыбы в Немане: смотрите, какие пятна на реке снял читатель Hrodna.life

Рыба не идет в Неман. Госинспекция исследует реку

В Литве опубликовали первые результаты проб воды из Немана

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024