Мінінфарм адказаў на петыцыю аб вынясенні папярэджанні газеце «СБ. Беларусь Сегодня»

Міністэрства інфармацыі адказала на петыцыю, у якой «Грамадзянскі форум» прасіў вынесці папярэджанне газеце «СБ. Беларусь Сегодня» за распальванне варожасці і нянавісці на падставе палітычных поглядаў.

Што за публікацыя?

Газета «СБ. Беларусь Сегодня» на старонцы ў Facebook зрабіла рэпост публікацыі Міхаіла Малаша, якога прадставіла як палітычнага аналітыка. Ён выказаўся аб «перспектывах майдану ў Беларусі».

У публікацыі беларусаў, якія жадалі пакінуць подпісы за альтэрнатыўных кандыдатаў на пікетах, назвалі «адмарожанымі шукальнікамі прыгод на дупу». Таксама аўтар разважаў пра разгон законнага працэсу збору подпісаў пры дапамозе «міліцыі і аўтазакаў».

«Грамадзянскі форум» палічыў публікацыю экстрэмісцкай і стварыў петыцыю аб вынясенні папярэджання газеце. За тры сабралі 2358 подпісаў. А таксама накіравалі зварот у Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

«Отмороженные искатели приключений на жопу». Активисты требуют вынести предупреждение «СБ-Беларусь Сегодня«

Што адказалі ў Мінінфарме на петыцыю?

Паводле Закона аб СМІ, пісьмовае папярэджанне выносіцца юрыдычнай асобе, на якую ўскладзеныя функцыі рэдакцыі сродку масавай інфармацыі, або ўладальніку сеткавага выдання, адказалі ў Мінінфарме.

А акаўнт на Facebook, на якім размешчана Публікацыя, у якасці сеткавага выдання не зарэгістраваны і СМІ не з’яўляецца. Такім чынам, да яго не можа быць прыменена такая мера адказнасці.

Тым не менш, публікацыя накіравана ў Рэспубліканскую экспертную камісію па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці ў ёй прыкмет экстрэмізму для правядзення адпаведнай экспертызы.

Публікацыю на дадзены момант не выдалілі.

«Грамадзянскі форум» — рэспубліканская грамадская маладзёжная арганізацыя з дваццацігадовай гісторыяй. «Грамадзянскі форум» праводзіць семінары, канферэнцыі, курсы для сваіх членаў, культурныя і спартыўныя мерапрыемствы, моладзевыя лагеры, трэнінгі і ролевыя гульні. Дзейнасць арганізацыі таксама накіравана на абарону правоў студэнтаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024