Навіны

Прэзідэнцкія выбары ў Польшчы: будзе другі тур, засталіся двое

У Польшчы адбылося галасаваньне ў першым туры прэзыдэнцкіх выбараў. Ніводзін кандыдат не набраў большасьці галасоў. Праз два тыдні ў другім туры за пасаду прэзыдэнта будуць змагацца дзейны прэзыдэнт кансэрватар Анджэй Дуда і лібэрал Рафал Тшаскоўскі, піша «Радыё С**бода».

Паводле вынікаў экзыт-полу на выхадзе з выбарчых участкаў сацыялягічнага агенцтва Ipsos, апублікаваных тэлеканалам TVN24, наперадзе Анджэй Дуда (41,8% апытаных), за ім — мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі (30,4%). На трэцім месцы — беспартыйны кандыдат Шымон Галоўня (13,3%). Астатнія кандыдаты набіраюць менш за 10%.

Дуда прадстаўляе кіраўнічую нацыянал-кансэрватыўную партыю PiS («Права і справядлівасьць»). Ён пазыцыянуе сябе як гарант уведзеных ягоным урадам сацыяльных выгодаў.

Тшаскоўскі — кандыдат ад лібэральна-дэмакратычнай апазыцыйнай Грамадзянскай кааліцыі. У выпадку перамогі ён абяцаў адмяніць праведзеную цяперашнім урадам рэформу сыстэмы юстыцыі. Яна выклікала спрэчку паміж Варшавай і Эўразьвязам.

Другі тур выбараў адбудзецца праз два тыдні.

Выбары прэзыдэнта Польшчы першапачаткова былі прызначаныя на 10 траўня. Яны былі перанесеныя з прычыны пандэміі каранавірусу. У некаторых ваяводзтвах сёньняшняе галасаваньне праходзіла выключна па пошце. На выбарчых участках былі ўзмоцнены санітарныя захады.

Чытайце таксама: «Досведу працы ў выбарчай камісіі няма». Як у Гродне абіралі, хто будзе лічыць галасы на выбарах

Падзяліцца

Апошнія запісы

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 мая ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024